4. ІЧ (Інфрачырвоны) выхад
Выкарыстоўваецца для кіравання іншымі ІЧ-прыладамі праз Gold W12. Падключыце Gold W12 да
іншай прылады пры дапамозе гнездавога раздыму мона 3,5 мм, іншай прыладай можна кіраваць
дыстанцыйна праз Gold W12. Гэта выдатнае рашэнне, калі іншая прылада знаходзіцца за межамі
прамой бачнасці ці ў іншым пакоі.
5. Лінейныя стэрэаўваходы (левы і правы)
Для падлучэння 2-канальнай/ стэрэасістэмы ўзмацняльніка. Падлучэнне павінна выконвацца з
дапамогай пары высакаякасных сігнальных кабеляў да выхада папярэдняга ўзмацняльніка.
ЗАЎВАГА! Каб пазбегнуць перашкод ад іншага электрычнага абсталявання, даўжыня кабелю не
павінна перавышаць 10 метраў.
6. Лінейныя RCA стэрэавыхады (левы і правы)
Выкарыстоўваюцца для сілкавання дадатковых сабвуфераў ці ўзмацняльніка магутнасці ад Gold
W12 з выкарыстаннем паслядоўнага тыпу падлучэння. Выхады служаць толькі для падлучэння і не
выконваюць ніякай фільтрацыі ці ўзмацнення. Для работы падлучаных выхадаў павінен падавацца
сігнал на стэрэаўваходы. Іх таксама можна адключыць праз праграму, калі ёсць падлучаны сігнал.
7. Уваход LFE (тып RCA)
Гэты ўваход выкарыстоўваецца для падключэння Gold W12 да AV узмацняльніка / рэсівера.
Падчас выкарыстання ўвахода LFE, функцыя раздзялення частот (красовера) у меню/устаноўцы не
выкарыстоўваецца. Гэта адбываецца таму, што функцыю раздзялення частот выконвае прылада,
да якой падлучаны сабвуфер. Пераключэнне паміж уваходам LFE і стэраэўваходам адбываецца
аўтаматычна па змаўчанні, але ў праграме можна выбіраць паміж LFE, стэрэа або двума.
8. Выхад LFE / Злучальнік (тыпу RCA)
Выкарыстоўваецца для сілкавання дадатковага Gold W12 (ці іншага сабвуфера) праз паслядоўнае
падлучэнне. Выхад служыць толькі для падлучэння і не выконвае ніякай фільтрацыі. Іх таксама можна
адключыць праз праграму, калі ёсць падлучаны сігнал.
9. Дыферэнцыяльны выхад LFE (XLR тыпу "тата")
Выкарыстоўваецца падчас падлучэння дыферэнцыяльнага ўваходу да дадатковага сабвуфера
ці ўзмацняльніка. Лепш за ўсё выкарыстоўваць доўгія кабелі (больш за 10 м, да 100 м).
Дыферэнцыяльнае падлучэнне забяспечвае лепшае падлучэнне ў параўнанні з падлучэннем да
аналагавых аўдыёраздымаў.
10. Дыферэнцыяльны ўваход LFE (XLR тыпу "мама")
Выкарыстоўваецца падчас падлучэння дыферэнцыяльнага выхаду ўзмацняльніка. Лепш за ўсё
выкарыстоўваць доўгія кабелі (больш за 10 м, да 100 м). Дыферэнцыяльнае падлучэнне забяспечвае
лепшае, амаль бясшумнае падлучэнне ў параўнанні з падлучэннем да аналагавых аўдыёраздымаў.
11. Пераключальнік напружання
Завадскія налады адпавядаюць напружанню ў краіне паходжання. Іх забараняецца змяняць.
12. Выключальнік электрасілкавання
Галоўны тумблер, які забяспечвае поўнае выключэнне і ўключэнне / пераход у аўтаматычны рэжым.
У рэжыме on/auto (уключана / аўтаматычны рэжым) прылада ўключыцца пры разпазнанні сігналу
ўвахода ці нажацці дыска кіравання / кнопкі сілкавання. Яна выключыцца праз 20 хвілін (налада па
змаўчанні), калі сігнал больш не будзе паступаць (крыніца выключана). Калі ж выкарыстоўваецца
12-вольтны трыгер (гл. вышэй), кантроль за электрасілкаваннем адбываецца пры уключэнні і
выключэнні крыніцы сігналу.
13. Месца знаходжання IEC-злучальніка сілкавання / засцерагальніка
Gold W12 абсталяваны трохкантактнай уваходнай разеткай для падключэння да сеткі
электрасілкавання. Выкарыстоўвайце ТОЛЬКІ той кабель электрасілкавання, які адпавядае
патрабаванням МЭК і пастаўляецца разам з сабвуферам. Сабвуфер абсталяваны вонкавым сеткавым
засцерагальнікам. Для замены перагарэўшага падчас працы засцерагальніка на яго трымальніку
маецца запасны засцерагальнік. Для замены засцерагальніка неабходна адлучыць кабель
электрасілкавання, асцярожна выняць арыгінальны засцерагальнік з яго трымальніка, які знаходзіцца
пад уваходным гняздом (13a, насупраць) электрасілкавання. Калі засцерагальнік перагарае зноў,
рэкамендуецца звярнуцца за дапамогай да ўпаўнаважанага спецыяліста па абслугоўванні. НЕ
спрабуйце зноў замяніць засцерагальнік, паколькі гэта можа прывесці да сур'ёзнага пашкоджання
ўзмацняльніка.
monitoraudio.com
149
БЕ
ЛАР
УСКАЯ
Содержание Gold W12
Страница 1: ...O w n e r s M a n u a l ...
Страница 2: ......
Страница 19: ...Manuel de l utilisateur ...
Страница 35: ...Manuale utente ...
Страница 51: ...Bedienungsanleitung ...
Страница 67: ...Manual del usuario ...
Страница 83: ...M a n u a l d o u t i l i z a d o r ...
Страница 99: ...Gebruikershandleiding ...
Страница 115: ...用户手册 ...
Страница 131: ...Руководство по эксплуатации ...
Страница 147: ...Інструкцыя карыстальніка ...
Страница 163: ...Пайдаланушы нұсқаулығы ...
Страница 179: ...取扱説明書 ...
Страница 195: ... ن ي المالك دليل ...
Страница 211: ...Podręcznik użytkownika ...
Страница 227: ......