32
БЕЛАРУСКI
ТОЛЬКІ ДЛЯ ХАТНЯГА ВЫКАРЫСТАННЯ
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
•
Распакуйце ўвільгатняльнік і выдаліце пакавальныя матэрыялы. Агледзьце прыбор на прад-
мет пашкоджанняў. Пры наяўнасці пашкоджанняў не ўключайце ўвільгатняльнік.
Нататка:
- Калі ўвільгатняльнік быў схільны ўздзеянню адмоўных тэмператур, то перад першым уклю-
чэннем рэкамендуецца вытрымаць яго на працягу 30 хвілін пры пакаёвай тэмпературы.
- Выкарыстоўвайце ўвільгатняльнік пры тэмпературы ў памяшканні ад +5 да +40°С і адноснай
вільготнасці меней 80%.
- Тэмпература выкарыстоўванай вады павінна быць не вышэй +40°С.
Перад уключэннем у сетку пераканайцеся, што напруга ў электрычнай сетцы адпавядае
працоўнай напрузе прыбора.
Эксплуатацыя ўльтрагукавога ўвільгатняльніка
1. Зніміце сопла (1) з рэзервуара (2).
2. Зніміце рэзервуар (2) з корпуса прылады.
3. Перавярніце рэзервуар (2), адкруціце вечка (3), паварочваючы яго супраць гадзіннікавай
стрэлкі.
4. Напоўніце рэзервуар (2) неабходнай колькасцю вады і закруціце вечка (3), паварочваючы
яго па гадзіннікавай стрэлцы.
5. Усталюйце напоўнены рэзервуар (2) на корпус прыбора.
6. Устаўце вілку сеткавага шнура ў разетку.
7. Уключыце ўвільгатняльнік, павярнуўшы выключальнік (5) па гадзіннікавай стрэлцы, пры гэ-
тым індыкатар (6) загарыцца зялёным колерам.
8. Рэгулюйце інтэнсіўнасць выйсця пары завароткам ручкі рэгулятара (5).
9. Пры адсутнасці вады ў рэзервуары (2) індыкатар (6) загарыцца чырвоным колерам.
10. Выключыце ўвільгатняльнік выключальнікам (5) і адключыце яго ад сеткі. Запоўніце рэзер-
вуар (2) вадой, усталюйце рэзервуар на месца і ўключыце прыладу.
11. Па канчатку працы выключыце ўвільгатняльнік, павярнуўшы выключальнік (5) супраць
гадзіннікавай стрэлкі да ўпора, пры гэтым індыкатар працы (6) загасне.
Чыстка і догляд
Папярэджанне!
Перад чысткай варта заўсёды выключаць прыбор і адлучаць яго ад сеткі.
Пры выкарыстанні «цвёрдай» вады з'яўляюцца адклады мінеральных соляў у працоўнай каме-
ры і на паверхні распыляльніка (4), што прыводзіць да пагаршэння працы ўвільгатняльніка і
з'яўленню белага налёту на прадметах інтэр'еру. У пазбяганне гэтага:
- выкарыстоўвайце кіпячоную і ваду, якая адстаялася, або ваду, што прайшла ачыстку
фільтрам для вады, ці дыстыляваную ваду;
- праводзьце чыстку працоўнай камеры і распыляльніка (4) штотыдзень;
- часцей змяняйце ваду ў рэзервуары для вады (2).
Штотыднёвы догляд
Раз у тыдзень старанна прамывайце рэзервуар для вады (2) і працоўную камеру (4) растворам
нейтральнага мыйнага сродку. Пасля гэтага старанна спаласніце іх вадой.
Капніце 5-10 кропель ачышчальнага сродку на распыляльнік (4), пачакайце каля 2-5 хвілін.
Выкарыстоўваючы шчотачку (7), выдаліце налёт з паверхні распыляльніка (4).
32
3552.indd 32
3552.indd 32
09.09.2011 15:00:45
09.09.2011 15:00:45