9
Сачыце, каб сеткавы шнур не кранаўся вострых кантаў ці гарачых паверхняў.
Не цягніце, не перакручвайце і не намотвайце сеткавы шнур вакол корпуса прыбора.
Падчас адключэння прыбора ад сеткі сілкавання не цягніце за сеткавы шнур, бярыцеся толькі за відэлец.
Не спрабуйце самастойна рамантаваць прыбор. Пры ўзнікненні непаладак звяртайцеся ў найбліжэйшы сэрвісны цэнтр.
Выкарыстанне не рэкамендаваных дадатковых прыладаў можа быць небяспечным ці прывесці да пашкоджання прыбора.
Заўсёды адключайце прыбор ад электрасеткі перад чысткай, а таксама калі Вы ім не карыстаецеся.
УВАГА: Не выкарыстоўвайце прыбор паблізу ваннаў, ракавін ці іншых ёмістасцяў, запоўненых вадой.
Дзеля пазбягання паразы электрычным токам і ўзгарання, не апускайце прыбор у ваду ці іншыя вадкасці. Калі гэта адбылося, неадкладна адключыце яго ад электрасеткі і звернецеся
ў сэрвісны цэнтр для праверкі.
Прыбор не прызначаны для выкарыстання людзьмі з фізічнымі і псіхічнымі абмежаваннямі (у тым ліку дзецьмі), якія не маюць досведу карыстання дадзеным прыборам. У такіх
выпадках карыстальнік павінны быць папярэдне праінструктаваны чалавекам, якія адказваюць за яго бяспеку.
Выкарыстоўвайце прыбор толькі з базай сілкавання, прызначанай для дадзенага імбрыка.
Не напаўняйце імбрак вышэй адзнакі “MAX”, інакш вада можа выплюхнуцца праз носік прыбора падчас кіпення.
Не ўключайце пусты імбрык ці калі вада знаходзіцца ніжэй адзнакі “MIN”.
Прыбор прызначаны толькі для нагрэву вады. Не выкарыстоўвайце прыбор для награвання іншых вадкасцяў, гэта можа прычыніць сур'ёзную шкоду прыбору.
УВАГА: Дадзены прыбор награваецца падчас выкарыстання. Дзеля пазбягання апёкаў не дакранайцеся гарачых паверхняў і трымаецеся толькі за ручку.
Не адкрывайце вечка падчас кіпення вады.
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
Распакуйце прыбор і выдаліце ўсе пакавальныя матэрыялы і этыкеткі.
Напоўніце імбрык вадой да адзнакі “MAX”, закіпяціце і выліце. Паўтарыце пры неабходнасці.
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
Перад чысткай абавязкова адключыце прыбор ад электрасеткі.
Не выкарыстоўвайце для чысткі прыбора хімічныя і абразіўныя мыючыя сродкі.
Рабіце чыстку імбрыка ад накіпу рэгулярна. Выкарыстоўвайце адмысловыя мыючыя сродкі, якія можна набыць у спецыялізаваных крамах. Ужываючы мыючыя сродкі, трымайцеся
ўказанняў на іх пакаванні. Не апускайце прыбор у ваду і іншыя вадкасці.
Перад уключэннем прыбора пераканайцеся, што вонкавая паверхня і электрычныя кантакты абсалютна сухія.
ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ
ГАРАНТЫЯ НЕ РАСПАЎСЮДЖВАЕЦЦА НА РАСХОДНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ (ФІЛЬТРЫ, КЕРАМІЧНЫЯ І АНТЫПРЫГАРНЫЯ ПАКРЫЦЦІ, ГУМОВЫЯ ЎШЧЫЛЬНЯЛЬНІКІ, І ІНШЫЯ)
Дату вытворчасці прыбора можна знайсці на серыйным нумары, які змешчаны на ідэнтыфікацыйным стыкеры на скрынцы выраба і/ці на стыкеры на самым вырабе. Серыйны нумар
складаецца з 13 знакаў, 4-й і 5-й знакі паказваюць месяц, 6-й і 7-й паказваюць год выраба прыбора.
Вытворца на сваё меркаванне і без дадатковых апавяшчэнняў можа змяняць камплектацыю, вонкавы выгляд, краіну вытворчасці, тэрмін гарантыі і тэхнічныя характарыстыкі мадэлі.
Правярайце ў момант атрымання тавара.
Актуальная інфармацыя аб сэрвісных цэнтрах размешчана на сайце http://multimarta.com/
Электрасілкаванне
Магутнасць
Аб'
ѐ
м
Вес нета / брута
Памеры скрыні
(Д х Ш х В)
Вытворца:
Cosmos Far View International Limited
Room 701, 16 apt, Lane 165, Rainbow North
Street , Ningbo, China
Зроблена ў Кітаі
230 В ~ 50 Гц
1850 – 2250 Ватт
1,7 л
0,98 кг / 1,21 кг
200 х 180 х 250 мм