BE - 2
BEI.0330.0 • 2019-03-11
1 Правядзенне вымярэння
Кандуктометр DiST®3
Усе таварныя знакі і гандлёвыя маркі, згаданыя ў гэтым лістку-укладышы з інструкцыяй, з'яўляюцца
ўласнасцю іх адпаведных уладальнікаў/вытворцаў. Гэты лісток-укладыш з інструкцыяй служыць у
якасці дапаўнення да арыгінальнай дакументацыі вытворцы і не з'яўляецца поўным і самастойным
дакументам. У ім апісваецца працэдура вымярэння і каліброўкі кандуктометра HI98303 DiST®3
і прыводзяцца дадатковыя ўказанні па выкарыстанні.
1 Правядзенне вымярэння
Мал. на тытульным лісце
1
Націсніце клавішу ўключэння-выключэння
і ўключыце кандуктометр.
2
Здыміце ахоўны каўпачок
.
3
Памясціце кандуктометр у адтуліну ў кампенсацыйным рэзервуары і пагрузіце ў астуджальную
вадкасць на рэкамендаваную глыбіню
4
Хутка паварушыце кандуктометр, каб выдаліць бурбалкі паветра з вымяральнага зонда.
5
Пачакайце, пакуль значэнне вымярэння на дысплэі
стабілізуецца.
6
Счытайце значэнне вымярэння і параўнайце з рэкамендаванымі.
Табл. 1 Рэкамендаваныя значэнні вымярэння – у залежнасці ад прымянення на стар. DE-3
Калі адтуліны ў кампенсацыйным рэзервуары занадта малая, і кандуктометр немагчыма туды
памясціць, выканайце наступныя дзеянні:
1
Падключыце зварачныя гарэлкі з вадкасным астуджэннем.
2
Уключыце падачу сілкавання.
3
Адлучыце зліўны шланг ад зварачнай гарэлкі і памясціце ў чыстую сухую ёмістасць.
4
Выкарыстайце клавішу на зварачнай гарэлцы і заліце астуджальную вадкасць ў ёмістасць.
5
Як толькі ў ёмістасці будзе дастаткова астуджальнай вадкасці (мінімум 5 см), выключыце крыніцу
току і спыніце працэс заліўкі.
6
Націсніце клавішу ўключэння-выключэння
і ўключыце кандуктометр.
7
Здыміце ахоўны каўпачок
.
8
Пагрузіце кандуктометр у астуджальную вадкасць на рэкамендаваную глыбіню
9
Хутка паварушыце кандуктометр, каб выдаліць бурбалкі паветра з вымяральнага зонда.
10
Пачакайце, пакуль значэнне вымярэння на дысплэі стабілізуецца.
11
Счытайце значэнне вымярэння і параўнайце з рэкамендаванымі.
Табл. 1 Рэкамендаваныя значэнні вымярэння – у залежнасці ад прымянення на стар. DE-3
ЗАЎВАГА
• Перад выкарыстаннем кандуктометра HI98303 DiST®3 уважліва прачытайце прыкладзенае
кіраўніцтва па эксплуатацыі ад вытворцы. Яно ўтрымлівае звесткі, неабходныя для
бесперабойнай і бяспечнай эксплуатацыі. Кіраўніцтва ўваходзіць у камплект пастаўкі
кандуктометра, таксама яго можна знайсці па адрасе
www.hannainst.de