
38
Беларуская
–
неадкладна выцягніце вілку сеткавага шнура
з электрычнай разеткі, і толькі пасля гэтага
можна дастаць прыбор з вады;
–
звярніцеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны)
сэрвісны цэнтр для агляду ці рамонту
блэндара.
•
Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць прыладу
ў якасці цацкі.
•
Будзьце асабліва ўважлівыя, калі паблізу ад
працавальнага прыбора знаходзяцца дзеці ці
асобы з абмежаванымі магчымасцямі.
•
Дадзеная прылада не прызначана для
выкарыстання дзецьмі і асобамі з абмежаванымі
магчымасцямі, калі толькі асобай, якая адказвае
за іх бяспеку, ім не дадзены адпаведныя
і зразумелыя ім інструкцыі пра бяспечнае
карыстанне прыладай і тых небяспеках,
якія могуць узнікаць пры яе няправільным
выкарыстанні.
•
З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце
поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваюцца
ў якасці ўпакоўкі, без нагляду.
•
Увага!
Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці ўпаковачнай
плёнкай.
Небяспека ўдушша!
•
Захоўвайце прыладу ў месцах, недаступных для
дзяцей.
•
Не ўключайце прыладу без прадуктаў.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ БЫТАВОГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ
Пасля транспартавання ці захоўвання прылады
пры паніжанай тэмпературы яе неабходна
вытрымаць пры пакаёвай тэмпературы не меней
дзвюх гадзін.
–
Цалкам распакуйце блэндарны набор і зніміце
любыя наклейкі, якія замінаюць працы прылады.
–
Праверце цэласнасць прылады, пры наяўнасці
пашкоджанняў не карыстайцеся ёй.
–
Перад выкарыстаннем прылады прамыйце
насадку-блэндар (6), венца (8), мерную шклянку
(9), чары (12 і 18), нажы-здрабняльнікі (11 і
16), насадку-тарку (19), насадку-шаткоўню
(20), дыскавы трымальнік (21) і штурхач (13)
цёплай вадой з нейтральным мыйным сродкам,
спаласніце і высушыце.
–
Маторны блок (4), рэдуктар венца (7) і вечкі-
рэдуктары (10 і 14) пратрыце мяккай, злёгку
вільготнай тканінай, пасля чаго вытрыце насуха.
–
Перад уключэннем пераканайцеся ў тым, што
напружанне электрычнай сеткі адпавядае
працоўнаму напружанню прылады.
Увага!
–
Не апускайце маторны блок (4), рэдуктар
венца (7), вечкі-рэдуктары (10 і 14), сеткавы
шнур і вілку сеткавага шнура ў ваду ці ў
любыя іншыя вадкасці.
–
Не змяшчайце насадкі і ёмістасці ў
посудамыйную машыну.
Выбар хуткасці кручэння насадак
–
Для выбару хуткасці кручэння насадак націсніце
і ўтрымлівайце кнопку (2) і паварочвайце ручку
рэгулятара хуткасці кручэння (1).
–
Для павелічэння хуткасці кручэння насадак
паварочвайце ручку (1) па гадзіннікавай стрэлцы,
а для памяншэння хуткасці кручэння насадак
паварочвайце ручку (1) супраць гадзіннікавай
стрэлкі.
–
Для працы ў рэжыме максімальнай хуткасці
націсніце і ўтрымлівайце кнопку турбарэжыму
(3) «T».
Працягласць працы
Блэндарны набор дазваляе працаваць хутка
і эфектыўна, але пры гэтым працягласць
бесперапыннай працы не павінна перавышаць 1
хвіліны пры працы з насадкай-блэндарам (6), венцам
(8), насадкай-таркай (19), насадкай-шаткоўняй (20)
і 30 секунд пры працы з нажамі-здрабняльнікамі (11,
16). Паміж працоўнымі цыкламі рабіце перапынак не
меней трох хвілін.
ВЫКАРЫСТАННЕ НАСАДКІ-БЛЭНДАРА (6) (мал.
1)
Насадка-блэндар (6) выкарыстоўваецца для
драбнення прадуктаў, змешвання ці ўзбівання
разнастайных інгрэдыентаў.
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Перад зборкай блэндара
пераканайцеся ў тым, што вілка сеткавага шнура
не ўстаўлена ў электрычную разетку.
–
Далучыце насадку-блэндар (6) да маторнага
блока (4) да пстрычкі фіксатараў (5).
–
Устаўце сеткавую вілку у электрычную разетку.
Блэндар гатовы да выкарыстання.
–
Пагрузіце насадку-блэндар (6) у ёмістасць
з прадуктамі, якія вы жадаеце здрабніць ці
перамяшаць, для гэтага можна выкарыстоўваць
мерную шклянку (9).
–
Націсніце і ўтрымлівайце кнопку ўключэння
(2), паваротам ручкі рэгулятара (1) абярыце
неабходную хуткасць кручэння нажа насадкі-
блэндара ці націсніце і ўтрымлівайце кнопку
турбарэжыму (3) «T».
Нататкі:
–
Прадукты змяшчаюцца ў ёмістасць да ўключэння
прыбора.
–
Перад пачаткам працэсу драбнення ці
змешвання рэкамендуецца зняць лупіну
з садавіны ці гародніны, выдаліць неядомыя
часткі, такія як костачкі, і парэзаць садавіну ці
гародніну кубікамі памерам прыблізна 2х2 см.
–
Падчас працы з насадкай-блэндарам (6)
трымайце прыладу вертыкальна, імкніцеся
пазбягаць адхіленняў ад вертыкальнай плоскасці
(мал. 1).
–
Пасля завяршэння выкарыстання прылады
дастаньце вілку сеткавага шнура з электрычнай
VT-1455_IM.indd 38
31.05.2013 16:40:06