
42
TOPEX.PL
– скід паказанняў індыкатара можна выконваць у любой
пазіцыі ў дыяпазоне вымярэнняў
Вымярэнне вонкавых габарытаў (Мал. 2)
– Наблізьце прадмет, які вымяраеце, да паверхні штангі
настолькі, наколькі магчыма.
– Ссуньце губкі да вонкавых паверхняў прадмета, які
вымяраецца.
Вымярэнне унутраных габарытаў (Мал. 3)
– Устаўце губкі для вымярэння ўнутраных габарытаў
настолькі глыбока, наколькі магчыма.
– Рассуньце губкі, прыціскаючы іх да ўнутраных
паверхняў адтуліны, якая вымяраецца.
Вымярэнне глыбіні (Мал. 4)
– Устаўце глыбінямер ў адтуліну і ўсталюйце штангу
перпендыкулярна паверхні, адносна якой вымяраецца
глыбіня.
Дыферэнцыяльнае вымярэнне (са скідам
паказанняў, Мал. 5)
– Выкарыстоўваецца, напрыклад, пры вызначэнні
адхілення ад нормы, скід пры эталонным значэнні.
– Для вымярэння элементаў адносна ўзору трэба
націснуць кнопку „ABS/0” (Мал.1/J), каб змяніць рэжым
працы (гэта адбудзецца, калі пагасне надпіс INC у
верхняй частцы індыкатара), прыціснуць узор да губак
і націснуць кнопку „ORIGIN” (Мал. 1/M), каб усталяваць
нулявы пункт адліку. Кожнае чарговае вымярэнне
пакажа адхіленне ад узору. Каб вярнуцца ў рэжым
вымярэння, трэба паўторна націснуць кнопку „ABS/0”
(запаліцца надпіс INC у верхняй частцы індыкатара)
ДОГЛЯД
1. Штангенцыркуль трэба захоўваць у сухім і чыстым стане
(вадкасць можа пашкодзіць рухомую рамку).
2. Вымяральныя паверхні трэба лёгка праціраць анучкай.
Ні ў якім разе не выкарыстоўваць бензін, ацэтон ці іншыя
вадкія арганічныя рэчывы.
3. Каб ашчадзіць рэсурс батарэйкі, калі штангенцыркуль
не выкарыстоўваецца, яго трэба выключыць кнопкай
„OFF” (Мал. 1/L).
4. Акрамя вышэйзгаданых патрабаванняў трэба выконваць
і ўсе іншыя правілы, датычныя звычайных (механічных)
штангенцыркуляў.
ДЫЯГНОСТЫКА НЕПАЛАДАК
Непаладка
Прычына
непаладкі
Спосаб ліквідацыі
непаладкі
Мігаценне лічбаў
на індыкатары
Напружанне
батарэйкі
ніжэйшае за 1,45 В.
Замяніць батарэйку
(Мал. 6)
– зняць накрыўку
адсека батарэйкі
(Мал. 1/E)
– замяніць батарэйку,
размяшчаючы ў яе
згодна з патрэбнай
палярнасцю
(плюсавай паверхняй
уверх)
На індыкатары
няма паказанняў.
Напружанне
батарэйкі меншае
за 1,4 В.
Дрэнны кантакт
батарэйкі з клемай.
Зняць накрыўку адсека
батарэйкі і праверыць
становішча батарэйкі.
Summary of Contents for 31C625
Page 2: ......
Page 4: ...4 TOPEX PL 3 1 2 6 4 5 20 00 M L 20 00 20 00 20 00 20 02 ...
Page 44: ...WWW TOPEX PL ...