BY-9
БЕЛАРУСКАЯ
ПРЫДАТНЫ ПОСУД
ДАПАМОЖНІК ПА РАЗМАРОЗЦЫ
Гэты дапаможнік зробіць размарозку больш простай.
Можна выкарыстоўваць для размарозкі: кавалкі курыцы, катлеты, адбіўныя, рыба (цэлыя ды філе), сасіскі.
Прыклад:
Каб размарозіць 0.4 кг кавалкаў курыцы
1.
Пакладзіце кавалкі курыцы ў міску ды пастаўце на падстаўку ў печ.
2.
Выстаўце пераключальнік
УЗРОЎНЯ МАГУТНАСЦІ МІКРАХВАЛЯЎ
на РАЗМАРОЗКА (СЯРЭДНЕ-НІЗКІ).
3.
Выстаўце таймер размарозкі на 0.4 кг. Перагарніце кавалкі курыцы 1-2 разы падчас размарозкі.
4.
Пасля размарожвання накрыйце ежу алюмініевай фальгой і пакіньце, пакуль прадукт не размарозіцца
цалкам.
Увага:
Час размарозкі наладжаны на стандартныя ўмовы. Пасля размарозкі праверце стан ежы ды дадайце
ці змяніце час размарозкі, калі тое патрэбна.
Каб прыгатаваць\размарозіць ежу ў печы, неабходна каб мікрахвалёвая энергія вольна праходзіла цераз
кантэйнер да ежы. Таму вельмі важна карыстацца сумяшчальным посудам.
Лепш выкарыстоўваць круглы ці авальны посуд, бо ў посудзе іншай формы ежа у вуглах перасмажваецца.
Спіс сумяшчальнага посуду пазначаны ніжэй.
Посуд
Бяспечныя
для мікрахва-
лёвай печы
Каментары
Алюмініевая фальга
Кантэйнеры з фальгі
✔
/
✘
Маленькія кавалкі фальгі можна ужываць, каб абараніць ежу ад перагрэву.
Пераканайцеся, што фальга знаходзіцца на адлегласці не меньш за 2 см ад
сценак печы, каб пазбегнуць утварэння электрычнай аркі.
Кантэйнеры з фальгі варта выкарыстоўваць толькі ад слушных вытворцаў, як
то Microfoil ®. Выконвайце інструкцыі.
Посуд для смажання
✔
Выконвайце інструкцыі вытворцаў.
Не перавышайце час гатавання. Асцярожна, талеркі і посуд могуць быць
вельмі гарачымі.
Керамічны і
парцалянавы посуд
✔
/
✘
Парцалянавы і керамічны посуд зазвычай пасуе для выкарыстання, за вынят-
кам посуду з металічнымі часткамі або дэкорам.
Шкло Напрыклад, Pyrex®
✔
Будзьце асцярожнымі са шкляным посудам, бо ён можа трэснуць ці разбіцца
падчас награвання.
Метал
✘
Не рэкамендуецца ўжываць металічны посуд, бо тое прывядзе да ўтварэнне
электрадугі, якая можа выклікаць пажар.
Пластык\поліэстэр напры-
клад, кантэйнеры для ежы
✔
Будзьце асцярожнымі з абгорткай некаторых кантэйнераў, бо яна можа рас-
плавіцца ад высокай тэмпературы.
Плёнка
✔
Не павінна дакранацца ежы і мусіць мець праколатыя адтуліны для выхаду пару.
Пакункі для замарозкі
✔
Мусіць быць праколатая, каб даць выхад пару. Пераканайцеся, што пакунак
прыдатны для ЗВЧ печы.
Папяровыя талеркі,
кубкі і кухонная папера
✔
Не выкарыстоўвайце пластыкавыя ці металічныя зашчэпкі\драты, бо яны мо-
гуць расплавіцца ці ўтварыць электрычную дугу.
Саламяныя і драўляныя
кантэйнеры
✔
Выкарыстоўвайце толькі для разагрэву ці ўпітвання вадкасці.
Перагрэў можа выклікаць пажар.
Пераапрацаваная
папера і газеты
✘
Не пакідайце печ без дагляду падчас гатавання.
Можа змяшчаць метал, што прывядзе да электрадугі і пажару.
УВАГА:
Пры награванні прадуктаў харчавання ў пластыкавых або папяровых кантэйнерах сачыце за
работай печы з-за магчымасці ўзгарання.
R-200_OM_BOOKLET_EAST.indb Sek2:9
R-200_OM_BOOKLET_EAST.indb Sek2:9
2012-07-09 12:22:59
2012-07-09 12:22:59