BY-5
БЕЛАРУСКАЯ
ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ
Глядзіце падказкі ў інструкцыі па эксплуатацыі
Каб пазбегнуць магчымых траўмаў
УВАГА:
Не ўжываце пашкоджаную або няспраўную печ.
Калі ласка, праверце наступныя дэталі перад вы-
карыстаннем:
а) Дзверы: упэўніцеся, што дзверы зачыняюцца
правільна, і яны не дэфармаваныя.
б) Петлі і дзвярныя затворы: упэўніцеся, што яны
не зламаныя і не пашкоджаныя.
в) Дзвярныя затворы і затворныя паверхні: упэў-
ніцеся, што яны не пашкоджаныя.
г) Унутраны корпус печы і дзверы: упэўніцеся,
што няма ўвогнутасцяў.
д) Кабель сілкавання і штэпсель: упэўніцеся, што
яны не пашкоджаныя.
Калі дзверы або дзвярныя затворы пашкоджаныя,
печчу карыстацца нельга, пакуль пашкоджанне
не выпраўлена кампетэнтным спецыялістам.
Ніколі не спрабуйце наладзіць, адрамантаваць
ці змяніць канфігурацію печы самастойна. Для
любой асобы, акрамя кампетэнтнага спецыя-
ліста, небяспечна выконваць любыя аперацыі,
якія прадугледжваюць зняцце накрыўкі, што
забяспечвае абарону ад уздзеяння ЗВЧ-энергіі.
Не ўключайце печ з адчыненымі дзвярыма і не
змяняйце дзвярныя затворы ні ў якім разе.
Не ўключайце печ, калі між дзвярнымі затворамі
і затворнымі паверхнямі знаходзіцца пабочны
аб'ект.
Не дапускайце пападання змазкі або бруда на
дзвярныя затворы і сумежныя дэталі. Чысціце
печ рэгулярна і выдаляйце любыя адклады
ежы. Выконвайце інструкцыі раздзела "Догляд
і чыстка" на стар. BY-10. Непадтрыманне печы ў
чыстым стане можа прывесці да пашкоджання
паверхні, што можа паменшыць тэрмін службы
і прывесці да небяспечнай сітуацыі.
Асобы, якія ўжываюць ЭЛЕКТРАКАРДЫЁСТЫМУЛЯТАР,
павінныя пракансультавацца са сваім урачом або
вытворцай кардыёстымулятара наконт мераў засця-
рогі пры ўжыванні мікрахвалевых печаў.
Каб пазбегнуць магчымасці паражэння элект-
рычным токам
Ні пры якіх абставінах не знімайце знешні корпус печы.
Не дапускайце разліву вадкасцяў або пападан-
ня пабочных прадметаў у дзвярныя затворы або
вентыляцыйныя адтуліны. У такім выпадку адразу
выключыце і адключыце печ ад сеткі і звяжыцеся з
аўтарызаваным сэрвісам SHARP.
Не апускайце кабель сілкавання і штэпсель у ваду
або любую іншую вадкасць.
Не дазваляйце кабелю электрасілкавання звеш-
вацца цераз край стала або рабочай паверхні.
Каб пазбегнуць рызыкі ўзгарання.
Мікрахвалевая печ не павінна заставацца без на-
гляду падчас работы. Занадта высокі ўзровень ма-
гутнасці або занадта доўгі патрачаны на гатаванне
час можа перагрэць печ і стаць прычынай пажару.
Печ зробленая толькі для выкарыстання ў якасці
асобнай прылады. Не пасуе для убудавання ў мэблю.
Не стаўце печ у шафу.
Электрычная разетка павінна быць лёгкадаступ-
най, кабы печ магла быць лёгка адключана ад сіл-
кавання ў надзвычайных сітуацыях.
Сілкаванне пераменнага току павінна быць 230 В,
50 Гц, з засцерагальнікам або аўтаматычным вы-
ключальнікам мінімум 10 A.
Печ павінна падключацца да асобнай электрычнай
сеткі.
Не стаўце печ у месцах, дзе шмат цяпла.
Напрыклад каля звычайнай печы.
Таксама не стаўце печ у месцах з высокай вільготнасцю.
Не захоўвайце і не выкарыстоўвайце печ на адкры-
тым паветры.
Пры з'яўленні дыму, выключце печ ці адклю-
чыце яе ад сеткі; трымайце дзверы зачыне-
нымі, каб заглушыць агонь.
Ужывайце толькі спецыяльны посуд для мі-
кархвалевых печаў. Гл. стар. BY-9. Посуд па-
вінны прайсці праверку на прыдатнасць для
ўжывання ў ЗВЧ-печы.
Пры награванні прадуктаў харчавання ў пла-
стыкавых або папяровых кантэйнерах сачыце
за работай печы з-за магчымасці ўзгарання.
Сачыце за чысцінёй пакрыцця хвалявода, унутра-
нага корпуса печы і вярчальнай платформы пасля
выкарыстання. Яны павінны быць сухімі і свабод-
нымі ад тлушчу. Застылы тлушч можа перагрэцца
і стаць прычынай задымлення або ўзгарання.
Не стаўце гаручыя матэрыялы паблізу печы або
вентыляцыйнай адтуліны.
Не блакуйце вентыляцыйныя адтуліны.
Здыміце ўсе металічныя пломбы, драты і г.д. з пра-
дуктаў харчавання і харчовых пакетаў. Іскрэнне на
металічнай паверхні можа прывесці да пажару.
Не выкарыстоўвайце мікрахвалевую печ для награ-
вання алею для фрыцюра. Тэмпература не паддаец-
ца кантролю, і масла можа загарэцца.
Каб зрабіць папкорн, выкарыстоўвайце толькі спе-
цыяльныя пакеты для мікрахвалевых печаў.
Не захоўвайце ежу або іншыя прадметы ўнутры печы.
Праверце наладкі пасля запуску для забеспячэння
найлепшага функцыянавання печы.
Для таго, каб пазбегнуць перагрэву і ўзгарання,
асабліва пільна сачыце за печчу падчас гатавання
страў або награвання прадуктаў з высокім зместам
цукру і тлушчу, напрыклад, каўбасы, пірагоў або
каляднага пудынгу.
ВАЖНЫЯ ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ: УВАЖЛІВА ПРАЧЫТАЙЦЕ І ЗАХАВАЙЦЕ
R-200_OM_BOOKLET_EAST.indb Sek2:5
R-200_OM_BOOKLET_EAST.indb Sek2:5
2012-07-09 12:22:58
2012-07-09 12:22:58