9
•
Выкарыстоўвайце толькі ў побытавых мэтах. Прыбор не прызначаны для прамысловага ўжывання.
•
Не выкарыстоўвайце па
-
за памяшканнямі.
•
Не пакідайце працуючы прыбор без нагляду.
•
Не выкарыстоўвайце прыбор з пашкоджаным сеткавым шнуром ці іншымі пашкоджаннямі.
•
Сачыце, каб сеткавы шнур не кранаўся вострых кантаў ці гарачых паверхняў.
•
Не цягніце, не перакручвайце і не намотвайце сеткавы шнур вакол корпуса прыбора.
•
Падчас адключэння прыбора ад сеткі сілкавання не цягніце за сеткавы шнур, бярыцеся толькі за відэлец.
•
Не спрабуйце самастойна рамантаваць прыбор. Пры ўзнікненні непаладак звяртайцеся ў найбліжэйшы сэрвісны цэнтр.
•
Выкарыстанне не рэкамендаваных дадатковых прыладаў можа быць небяспечным ці прывесці да пашкоджання прыбора.
•
Заўсёды адключайце прыбор ад электрасеткі перад чысткай, а таксама калі Вы ім не карыстаецеся.
УВАГА: Не выкарыстоўвайце прыбор паблізу ваннаў, ракавін ці іншых
ёмістасцяў, запоўненых вадой.
•
Дзеля пазбягання паразы электрычным токам і ўзгарання, не апускайце прыбор у ваду ці іншыя вадкасці. Калі гэта адбылося, неадкладна адключыце яго ад электрасеткі і звернецеся ў сэрвісны цэнтр для праверкі.
•
Прыбор не прызначаны для выкарыстання людзьмі з фізічнымі і псіхічнымі абмежаваннямі (у тым ліку дзецьмі), якія не маюць досведу карыстання дадзеным прыборам. У такіх выпадках карыстальнік павінны быць
папярэдне праінструктаваны чалавекам, якія адказваюць за яго бяспеку.
•
Выкарыстоўвайце прыбор толькі з базай сілкавання, прызначанай для дадзенага імбрыка.
•
Не напаўняйце імбрак вышэй адзнакі “MAX”, інакш вада можа выплюхнуцца праз носік прыбора падчас кіпення.
•
Не ўключайце пусты імбрык ці калі вада знаходзіцца ніжэй адзнакі “MIN”.
•
Прыбор прызначаны толькі для нагрэву вады. Не выкарыстоўвайце прыбор для награвання іншых вадкасцяў, гэта можа прычыніць сур'ёзную шкоду прыбору.
УВАГА: Дадзены прыбор награваецца падчас выкарыстання. Дзеля пазбягання апёкаў не дакранайцеся гарачых паверхняў і трымаецеся толькі за ручку.
•
Не адкрывайце вечка падчас кіпення вады.
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
•
Распакуйце прыбор і выдаліце ўсе пакавальныя матэрыялы і этыкеткі.
•
Напоўніце імбрык вадой да адзнакі “MAX”, закіпяціце і выліце. Паўтарыце пры неабходнасці.
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
•
Перад чысткай абавязкова адключыце прыбор ад электрасеткі.
•
Не выкарыстоўвайце для чысткі прыбора хімічныя і абразіўныя мыючыя сродкі.
•
Рабіце чыстку імбрыка ад накіпу рэгулярна. Выкарыстоўвайце адмысловыя мыючыя сродкі, якія можна набыць у спецыялізаваных крамах. Ужываючы мыючыя сродкі, трымайцеся ўказанняў на іх пакаванні.
Не апускайце прыбор у ваду і
іншыя вадкасці.
•
Перад уключэннем прыбора пераканайцеся, што вонкавая паверхня і электрычныя кантакты абсалютна сухія.
ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ
Электрасілкаванне
2
30
В
~
50 Гц
ГАРАНТЫЯ НЕ РАСПАЎСЮДЖВАЕЦЦА НА РАСХОДНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ (ФІЛЬТРЫ, КЕРАМІЧНЫЯ І АНТЫПРЫГАРНЫЯ ПАКРЫЦЦІ, ГУМОВЫЯ ЎШЧЫЛЬНЯЛЬНІКІ, І ІНШЫЯ)
Дату вытворчасці прыбора можна знайсці на серыйным нумары, які змешчаны на ідэнтыфікацыйным стыкеры на скрынцы выраба і/ці на
стыкеры на самым вырабе. Серыйны нумар складаецца з 13 знакаў, 4
-
й і 5
-
й знакі паказваюць месяц, 6
-
й і
7
-
й паказваюць год выраба прыбора.
Вытворца на сваё меркаванне і без дадатковых апавяшчэнняў можа змяняць камплектацыю, вонкавы выгляд, краіну вытворчасці, тэрмін гарантыі і тэхнічныя характарыстыкі
мадэлі. Правярайце ў момант атрымання тавара.
Summary of Contents for MT-4604
Page 1: ...ELECTRIC KETTLE USER MANUAL MT 4604 RUS 2 GBR User manual 5 UKR 6 KAZ 7 BLR 8...
Page 3: ...3 RUS MAX MIN MAX MIN MAX 4 10 15 30 Tea...
Page 4: ...4 60 80 1 4 30 75 85 1 4 80...
Page 7: ...7 MAX MIN MAX 230 50 13 4 5 6 7 KAZ...
Page 8: ...8 MAX 1 50 15 500 1 2 1 2 230 50 13 4 5 6 7 BLR...