
18
BLR КІРАЎНІЦТВА ПА ЭКСПЛУАТАЦЫІ
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Ўважліва прачытайце дадзеную інструкцыю перад эксплуатацыяй прыбора і захаваеце яе для інфармацыі ў далейшым.
•
Перад першапачатковым уключэннем праверце, ці адпавядаюць тэхнічныя характарыстыкі выраба, пазначаныя на маркіроўцы, электрасілкаванню ў Вашай лакальнай сетцы.
•
Выкарыстоўвайце толькі ў побытавых мэтах. Прыбор не прызначаны для прамысловага ўжывання.
•
Не выкарыстоўвайце па-за памяшканнямі.
•
Не пакідайце працуючы прыбор без нагляду.
•
Не выкарыстоўвайце прыбор з пашкоджаным сеткавым шнуром ці іншымі пашкоджаннямі.
•
Сачыце, каб сеткавы шнур не кранаўся вострых кантаў ці гарачых паверхняў.
•
Не цягніце, не перакручвайце і не намотвайце сеткавы шнур вакол корпуса прыбора.
•
Падчас адключэння прыбора ад сеткі сілкавання не цягніце за сеткавы шнур, бярыцеся толькі за відэлец.
•
Не спрабуйце самастойна рамантаваць прыбор. Пры ўзнікненні непаладак звяртайцеся ў найбліжэйшы сэрвісны цэнтр.
•
Выкарыстанне не рэкамендаваных дадатковых прыладаў можа быць небяспечным ці прывесці да пашкоджання прыбора.
•
Заўсёды адключайце прыбор ад электрасеткі перад чысткай, а таксама калі Вы ім не карыстаецеся.
УВАГА: Не выкарыстоўвайце прыбор паблізу ваннаў, ракавін ці іншых ёмістасцяў, запоўненых вадой.
•
Дзеля пазбягання паразы электрычным токам і ўзгарання, не апускайце прыбор у ваду ці іншыя вадкасці. Калі гэта адбылося, неадкладна адключыце яго ад электрасеткі і звернецеся ў
сэрвісны цэнтр для праверкі.
•
Прыбор не прызначаны для выкарыстання людзьмі з фізічнымі і псіхічнымі абмежаваннямі (у тым ліку дзецьмі), якія не маюць досведу карыстання дадзеным прыборам. У такіх
выпадках карыстальнік павінны быць папярэдне праінструктаваны чалавекам, якія адказваюць за яго бяспеку.
•
Не пакідайце ўключаны прыбор без нагляду.
•
Ўстанаўлівайце прыбор на роўную, устойлівую і тэрмаўстойлівую паверхню.
•
Забараняецца разбіраць, змяняць або спрабаваць чыніць прыбор самастойна.
•
Забараняецца накрываць прыбор ці чым-небудзь блакаваць вентыляцыйныя адтуліны прыбора падчас яго працы.
•
Забяспечвайце вольную прастору вакол сушылкі падчас яе працы не менш за 5 см з усіх бакоў, каб забяспечыць дастатковую вентыляцыю.
•
Ўстанаўлівайце і захоўваеце сушылку і яе дэталі далёка ад крыніц цяпла (напрыклад, кухоннай пліты). Забараняецца падвяргаць сушылку ці яе дэталі ўздзеянню тэмператур звыш
90°С.
•
Перад тым як адключыць сушылку ад электрасеткі, выключыце яе кнопкай ўключэння/выключэння.
•
Не дакранайцеся да гарачых паверхняў прыбора, каб пазбегнуць апёкаў, а таксама сачыце, каб працуючы прыбор не датыкаўся з самазапальваючымі матэрыяламі.
•
Забараняецца бесперапынна выкарыстоўваць сушылку больш за 72 гадзіны.
•
Не перавышайце час працы, названы ў гэтым кіраўніцтве.
•
Сушылка і яе дэталі не прызначаны для мыцця ў посудамыйнай машыне.
•
Выкарыстанне дэталяў, не рэкамендаваных вытворцам, можа прывесці да няшчаснага выпадку.
•
Не дапускайце, каб сілавы кабель звісаў з краю толу або датыкаўся з гарачымі паверхнямі. Забараняецца сьцскаць сілавы кабель або ставіць на яго цяжкія прадметы.
•
УВАГА: Сушылку варта выкарыстоўваць толькі на тэрмаўстойлівых паверхнях, памер паверхні павінен быць не менш плошчы падставы сушылкі.
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
• Перад першым выкарыстаннем старанна вымыйце вечку і здымныя секцыі прыбора з даданнем мыйнага сродку.
• Базу сілкавання працярыце вільготнай тканінай і ні ў якім разе не апускайце і не аблівайце вадой.
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
• Заўсёды выключайце прыбор перад чысткай.
• Ніколі не апускайце корпус з маторным блокам, электрашнур і вілку у ваду ці іншую вадкасць. Працірайце корпус вільготнай анучкай.
Summary of Contents for MT-1953
Page 1: ...1 Electric food dryer User manual MT 1953 RUS 2 GBR User manual 9 UKR 15 KAZ 16 BLR 17...
Page 3: ...3 5 90 72 72 2 c 180 35 40 50 55 50 55 55 60 65 70...
Page 4: ...4 1 2 3 4 5 1 2 1 2 5 20 2 13 28 6 36 3 4 8 38 8 38 6 26 8 26 8 30...
Page 15: ...15 UKR 5 90 72 c...
Page 18: ...18 BLR 5 90 72...