21
BLR КІРАЎНІЦТВА ПА ЭКСПЛУАТАЦЫІ
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад першапачатковым уключэннем праверце, ці адпавядаюць тэхнічныя характарыстыкі выраба, пазначаныя ў маркіроўцы, электрасілкаванню ў Вашай сетцы.
Выкарыстоўваць толькі ў побытавых мэтах паводле дадзенага кіраўніцтва па эксплуатацыі.
Не выкарыстоўваць па-за памяшканнямі.
Не выкарыстоўвайце прыбор з пашкоджаным сеткавым шнуром ці іншымі пашкоджаннямі.
Сачыце, каб сеткавы шнур не дакранаўся вострых кантаў і гарачых паверхняў.
Не цягніце, не перакручвайце і не намотвайце сеткавы шнур вакол корпуса прыбора.
Падчас адключэння прыбора ад сеткі сілкавання не цягніце за сеткавы шнур, бярыцеся толькі за відэлец.
Не спрабуйце самастойна рамантаваць прыбор. Пры ўзнікненні непаладак звяртайцеся ў найбліжэйшы сэрвісны цэнтр.
Выкарыстанне не рэкамендаваных дадатковых прыладаў можа быць небяспечным ці прывесці да пашкоджання прыбора.
Дзеля пазбягання паражэння электрычным токам і ўзгарання, не апускайце прыбор у ваду ці іншыя вадкасці. Калі гэта адбылося, неадкладна адключыце яго ад электрасеткі і зверніцеся ў
сэрвісны цэнтр для праверкі.
Прыбор не прызначаны для выкарыстання людзьмі з фізічнымі і псіхічнымі абмежаваннямі (у тым ліку дзецьмі), якія ня маюць досведу карыстання дадзеным прыборам. У такіх выпадках
карыстач павінен быць папярэдне праінструктаваны чалавекам, які адказвае за яго бяспеку.
Не ўсталѐўвайце прыбор на гарачых газавых і электрычных плітах, у духоўках; не змяшчайце яго паблізу любых крыніц цяпла.
Пераканайцеся ў тым, што вакол прылады існуе досыць вольнага месца. Мультыварка павінна быць усталявана на адлегласці не меней 15 см ад патэнцыйна вогненебяспечных аб'ектаў, такіх
як мэбля, запавесы і інш.
Не ўключайце прыбор у непасрэднай блізкасці ад выбуховых і лѐгкаўзгаральных матэрыялаў.
Не паднімайце і не перасоўвайце прыбор, пакуль ѐн падлучаны да электрасеткі.
Не пакідайце прадукты ці ваду у мультыварцы на працяглы час.
Нічым не накрывайце прыбор падчас працы, гэта можа стаць прычынай няспраўнасці прыбора.
Ніколі не ўключайце мультыварку з пустой чарай.
Не дапушчайце траплення вадкасці ўнутр корпуса мультываркі. Налівайце ваду толькі ў чару для гатавання.
Пазбягайце траплення старонніх прадметаў і вадкасцяў у прастору паміж дном чары і награвальным элементам! Невыкананне гэтага правіла можа прывесці да з'яўлення паху гару,
ненатуральных гукаў і да пашкоджання прыбора.
Пры ўзнікненні незвычайных для нармалѐвай працы мультываркі шумоў, пахаў, дыму ці іншых відавочных парушэнняў працы прыбора, неабходна неадкладна адключыць яго ад сеткі.
Пераканайцеся ў тым, што паміж чарай і награвальным элементам няма старонніх прадметаў ці вадкасцяў. Калі прычына няспраўнасці не выяўлена, трэба звярнуцца ў сэрвісны цэнтр.
Пасля завяршэння працы з прыборам не памяшчайце чару для гатавання адразу пад халодную ваду – рэзкая змена тэмператур можа прывесці да пашкоджання ўнутранага пакрыцця.
Каб не пашкодзіць пакрыццѐ чары, вытворца рэкамендуе выкарыстоўваць аксэсуары, якія пастаўляюцца ў камплекце з мультываркай. Можна таксама выкарыстоўваць драўляная, пластыкавыя
ці сіліконавыя прылады.
УВАГА: Падчас працы з мультываркай сцеражыцеся – гарачая пара і гарачыя дэталі мультываркі могуць прывесці да сур'ѐзных апѐкаў рук і твара. Выконвайце правілы тэхнікі бяспекі
падчас выкарыстання мультываркі. Націснуўшы на пімпку адкрыцця вечка, дачакайцеся, пакуль вечка цалкам адкрыецца і пакуль пара цалкам выйдзе.
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
Распакуйце прыбор і выдаліце ўсе этыкеткі.
Праверце наяўнасць усіх кампанентаў прыбора і адсутнасць пашкоджанняў.
Ачысціце ўсе кампаненты паводле часткі “Чыстка і догляд”.
Пратрыце насуха ўсе дэталі і ўсталюйце іх так, каб прыбор быў гатовы да працы.
Перад першым выкарыстаннем прыбора неабходна ўключыць праграму “Варка” на 60 хвілін з чарай, запоўненай вадой на 70%.