ПРАВЕРКА НА ЎЦЕЧКІ І АСУШЭННЕ
17
БЕЛАР
УСКАЯ МОВ
А
Падрыхтоўка
Пераканайцеся, што ўсе трубы (вадкаснага і
газавага трубапровадаў) паміж унутраным і
знешнім блокамі надзейна падлучаныя і ўся
неабходная для правядзення тэсту праводка
завершаная. Здыміце накрыўкі з сэрвісных
клапанаў газавага і вадкаснага трубаправодаў
знешняга блока. На гэтай стадыі сэрвісныя
клапаны вадкаснага і газавага трубаправодаў
знешняга блока павінны быць зачыненыя.
Праверка на ўцечкі
Падлучыце размеркавальны грэбень (з
манометрамі) і рэзервуар сухога газападобнага
азоту да дадзенай сэрвіснай адтуліны з
заправачнымі шлангамі.
УВАГА!
Для праверкі на ўцечку неабходна
прымяняць размеркавальны грэбень. Пры
яго адсутнасці ўжывайце запорны клапан.
Ручка «Hi» размеркавальнага грэбня
заўсёды павінна заставацца закрытай.
- Падыміце ціск у сістэме да паказальніка не
больш за 3,8 МПа з сухім азотам і закрыйце
клапан рэзервуара пасля дасягнення
паказальніка манометра адзнакі 3,8 МПа,
правядзіце праверку на ўцечкі з дапамогай
вадкага мыла.
!
УВАГА!
Каб пазбегнуць пападання ў ахаладжальную
сістэму азоту ў вадкім стане, верхняя частка
рэзервуара павінна размяшчацца вышэй за
ніжнюю падчас павышэння ціску ў сістэме.
Звычайна рэзервуар знаходзіцца ў
вертыкальным становішчы.
!
- Праверце на ўцечку стыкі трубак (унутранага і
знешняга блокаў), а таксама сэрвісныя клапаны
для газу і вадкасці. Наяўнасць бурбалак сведчыць
аб ўцечке. Мыла неабходна змыць чыстай анучай.
- Пераканаўшыся ў адсутнасці ўцечак, знізьце ціск
азоту, аслабіўшы спалучэнне заправачнага
шланга з рэзервуарам з азотам. Пасля зніжэння
ціску ў сістэме да нармальнага адлучыце шланг
ад рэзервуара.
Паветра і вадкасць, якія застаюцца ў
ахаладжальнай сістэме, маюць разбуральны
ўплыў, як апісана ніжэй.
- Падымаецца ціск у сістэме.
- Працоўны ток расце.
- Зніжаецца ахаладжальная (ці награвальная)
здольнасць.
- Вільгаць у ахаладжальным контуры можа
замерзнуць і заблакаваць капілярныя трубы.
- Вада можа прывесці да карозіі дэталяў
ахаладжальнай сістэмы.
Такім чынам, унутраны/знешні блокі і злучальная
труба павінны правярацца на ўцечку і асушацца
для выдалення некандэнсаванага газу і вадкасці з
сістэмы.
Заправачны шланг
Унутраны блок
Знешні блок
Размеркавальны
грэбень
Манометр
Рэзервуар з
газападобным
азотам (у вертыкальным
становішчы)
ПРАВЕРКА НА ЎЦЕЧКІ І АСУШЭННЕ
Summary of Contents for UU49WC1
Page 133: ......