
БЕЛАРУСКI
26
(3) пратрыце мяккай злёгку вільготнай
тканінай.
• Забараняецца апускаць маторны блок (3),
рэдуктар венчыка (12), рэдуктар (14), вілку
сеткавага шнура і сеткавы шнур у ваду ці
іншыя вадкасці.
•
Не змяшчайце насадкі блэндара ў
пасудамыйную машыну.
ВЫКАРЫСТАННЕ БЛЭНДАРА
ПАПЯРЭДЖАННЕ:
перад зборкай
пераканаецеся, што вілка сеткавага шнура
не ўстаўлена ў разетку.
• Устаўце насадку (4) у маторны блок (3), і
павярніце яе да ўпора па гадзіннікавай
стрэлцы.
• Устаўце сеткавую вілку ў разетку. Блэндар
гатовы да выкарыстання.
• Пагрузіце насадку блэндара (4) у посуд з
прадуктамі, якія вы жадаеце здрабніць/
перамяшаць ці выкарыстоўвайце
ёмістасць (6).
• Пры працы з ёмістасцю (6) заўсёды
выкарыстоўвайце супрацьслізготную
падстаўку (5), якую можна выкарыстоўваць
і ў якасці вечка ёмістасці (6).
Нататка:
Прадукты змяшчаюцца ў ёмістасць
ці посуд да ўключэння прыбора. Не
перапаўняйце ёмістасць для змешвання (6).
•
Перад пачаткам працэсу змешвання
рэкамендуецца ачысціць лупіну з
садавіны, выдаліць неядомыя часткі, такія
як костачкі, парэзаць садавіну кубікамі
памерам каля 2,5см.
•
Рэгулятарам (1) усталюйце жаданую
хуткасць працы.
•
Для ўключэння блэндара націсніце і
ўтрымлівайце кнопку (2).
• Пасля завяршэння выкарыстання прылады
выміце сеткавую вілку з разеткі, зніміце
насадку (4), павярнуўшы яе супраць
гадзіннікавай стрэлкі.
• Забараняецца здымаць насадку (4) падчас
працы блэндара.
• Каб не пашкодзіць лёзы, не апрацоўвайце
занадта цвёрдыя прадукты, такія як лёд,
замарожаныя прадукты, крупы, рыс,
заправы і каву.
• Пры змешванні прадуктаў у металічным
посудзе надзеньце пластмасавую насадку
(7) на ніжнюю частку насадкі (4), гэта
абароніць ваш посуд ад драпін.
ВЫКАРЫСТАННЕ ВЕНЧЫКА
Выкарыстоўвайце насадку-венчык толькі
для ўзбівання крэму, падрыхтоўкі бісквітнага
цеста ці перамешвання гатовых дэсертаў.
ПАПЯРЭДЖАННЕ:
перад зборкай
пераканайцеся, што вілка сеткавага шнура
не ўстаўлена ў разетку.
• Устаўце насадку (12) у маторны блок (3),
і павярніце яе да ўпора па гадзіннікавай
стрэлцы.
• Устаўце венчык(13) у рэдуктар (12).
• Устаўце сеткавую вілку ў разетку.
• Апусціце венчык (13) у посуд з прадуктамі,
рэгулятарам (1) усталюйце патрэбную
хуткасць, націсніце і ўтрымлівайце кнопку
(2) падчас працы.
Увага!
Забараняецца выкарыстоўваць венчык (13)
для замешвання стромкага цеста.
Прадукты змяшчаюцца ў ёмістасць да
ўключэння прыбора. Не перапаўняйце
ёмістасць для змешвання.
ВЫКАРЫСТАННЕ МІНІ-ЧОПЕРА
Міні-чопер выкарыстоўваецца для
драбнення мяса, сыра, цыбулі, араматычнай
травы, часныку, морквы, грэцкіх арэхаў,
міндаля, садавіны.
Увага!
Забараняецца здрабняць вельмі цвёрдыя
прадукты, такія як мушкатовыя арэхі, зерне
кавы і збожжа.
Перад тым як пачаць драбненне:
• Нарэжце мяса, сыр, цыбулю, часнык,
моркву (прыкладна аднолькавымі)
кавалачкамі.
• Выдаліце ў травы сцеблы, арэхі ачысціце
ад шкарлупіны.
• Выдаліце косткі, жылы і храсткі з мяса.
Драбненне
ПАПЯРЭДЖАННЕ:
Не перапаўняйце чару
чопера.
Асцярожна:
лёзы нажа вельмі вострыя!
Заўсёды трымаеце нож за верхні
пластмасавы хваставік.
1. Усталюйце нож (10) на вось чары чопера
(9). Заўсёды выкарыстоўвайце чару
1461.indd 26
1461.indd 26
27.01.2010 11:23:42
27.01.2010 11:23:42