![Monitor Audio CW10 Скачать руководство пользователя страница 114](http://html.mh-extra.com/html/monitor-audio/cw10/cw10_owners-manual_1827299114.webp)
14.
Частата раздзялення
Устанавіце частату раздзялення сабвуфера ў дыяпазоне 50 - 150 Гц у адпаведнасці з асноўнай акустычнай сістэмай,
выкарыстоўваючы стэрэаўваход (гл. ст. 112). Пры выкарыстанні ўвахода LFE, фільтр нізкіх частот не актыўны - налады
ўстанаўліваюцца АВ-рэсіверам.
На пярэдняй частцы корпуса знаходзяцца святлодыёдны індыкатар і інфрачырвоны прыёмнік. індыкатар паказвае,
калі сабвуфер знаходзіцца ў рабочым рэжыме. Індыкатар будзе чырвоным у рэжыме чакання і зялёным у час работы.
Інфрачырвоны прыёмнік неабходны для выкарыстання праграміруемага пульта ДК.
Размяшчэнне / першапачатковая наладка
Не падключайце сабвуфер да сеткі сілкавання, пакуль устаноўка не будзе завершана.
Найлепш каб сабвуфер знаходзіўся ў найбольш падыходзячым месцы, пажадана, не ў самым куце памяшкання, бо гэта можа
выклікаць нізкачастотны гуд. Аптымальнае палажэнне — побач з пярэднімі левымі ці правымі калонкамі. Пасля вызначэння
жаданай пазіцыі, неабходна праверыць даўжыню кабеляў — яна павінна быць дастатковай для падключэння без нацяжэння.
Аптымальная настройка сродкаў кіравання цалкам залежыць ад канфігурацыі сістэмы, інтэр'ера памяшкання і асабістага
густу. Для першапачатковай праверкі ўстанавіце сродкі кіравання адпаведна прыведзенаму ніжэй апісанню.
Рэгуліроўка гучнасці
Трэба ўстанавіць прыблізна на 12 гадзін.
Наладка красовера
Павінна быць устаноўлена на прыблізную частату ў залежнасці ад наладаў
асноўнай акустычнай сістэмы з дапамогай левага і правага лінейных уваходаў.
Першапачатковая налада
Павінна быць нумар 1 (Flat).
Рэгуліроўка фазы
Павінна быць нуль градусаў.
Першапачатковая налада эквалайзера
Павінна быць устаноўлена на ‘3’ (flat).
12-вольтны трыгер (дадаткова) Не падключаць на гэтым этапе.
Уваход
Падключэнні ад узмацняльніка можна выконваць на гэтым этапе, перад тым
як падлучыць сабвуфер да электрасілкавання. Глядзіце старонку 2.
Забараняецца далучаць і адлучаць уваходныя/выхадныя кабелі RCA пры ўключаным сабвуферы.
Наладка
Пасля падключэння ўваходнага кабеля (кабеляў) і выканання ўсіх налад у адпаведнасці з парадкам першапачатковай
устаноўкі, апісаным вышэй, сабвуфер можна падключыць да сеткі электрасілкавання і ўключыць.
Не спрабуйце на гэтым этапе прайграваць музыку ці фільмы, паколькі неабходна запусціць функцыю аўтаматычнай наладкі
AV-узмацняльніка (калі ён выкарыстоўваецца). Калі ваш узмацняльнік мае функцыю аўтаматычнай наладкі, запусціце яе
зараз. Пры адсутнасці функцыі аўтаматычнай наладкі, або калі стэрэаўзмацняльнік падключаны да левага і правага ўвахода,
задайце частату раздзялення, адпавядаючую асноўнай акустычнай сістэме.
Пасля завяршэння аўтаматычнай наладкі, праверце правільнасць задання параметраў сабвуфера на AV-узмацняльніку.
Узровень павінен быць не больш /менш за +/- 3 дБ, частата красовера для LFE павінна быць каля 60-80 Гц і прыблізна
адпавядаць паказанням іншых кампанентаў акустычнай сістэмы, прыведзеным у табліцы ніжэй. У адваротным выпадку
рэкамендуецца выканаць наладку ўзроўню.
Зараз прайграйце некалькі знаёмых урыўкаў музыкі/фільмаў і адрэгулюйце сабвуфер, пакуль вы не будзеце задаволены
яго гучаннем разам з астатнімі кампанентамі акустычнай сістэмы. Пасля гэтага на ўзмацняльніку можна ўстанавіць сярэдні
ўзровень гучнасці праслухоўвання. Пераканаўшыся ў тым, што ўсё працуе правільна, паўторна праверце параметры настройкі
сабвуфера.
ЗАЎВАГА: Калі параметры акустычнай сістэмы/ сабвуфера не адпавядаюць вашаму густу ці рэкамендацыям,
прыведзеным у інструкцыі да акустычнай сістэмы/ сабвуфера, можа спатрэбіцца ручная настройка.
112
CUSTOM SUBWOOFER
Содержание CW10
Страница 1: ...O w n e r s M a n u a l ...
Страница 2: ......
Страница 14: ...M a n u e l d e s p r o p r i é t a i r e s ...
Страница 26: ...M a n u a l e U t e n t e ...
Страница 38: ...B e d i e n u n g s a n l e i t u n g ...
Страница 50: ...M a n u a l d e l u s u s a r i o 48 CUSTOM SUBWOOFER ...
Страница 62: ...M a n u a l d o u t i l i z a d o r ...
Страница 74: ...G e b r u i k e r s h a n d l e i d i n g 72 CUSTOM SUBWOOFER ...
Страница 86: ...用户手册 84 CUSTOM SUBWOOFER ...
Страница 98: ...РУКОВОДСТВО ПО ЭКСПЛУАТАЦИИ ...
Страница 110: ...І н с т р у к ц ы я к а р ы с т а л ь н і к а ...
Страница 122: ...П а й д а л а н у ш ы н ұ с қ а у л ы ғ ы ...