45
БЕлАРуСкI
самастойна рамантаваць прыладу. Па ўсіх пытаннях рамонту звяртайцеся ў аўтарызаваны
(упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ ПОБЫТАВАГА ВЫКАРЫСТАННЯ
Размяшчэнне індукцыйнай пліткі
• Размяшчайце прыладу на роўнай, устойлівай, цеплаўстойлівай паверхні, здольнай
вытрымаць вагу прылады і вагу гатуемых прадуктаў, сачыце за тым, каб доступ да
электрасеткавай разеткі быў вольны.
• Забараняецца ўсталёўваць прыладу побач з духоўкамі, халадзільнікамі, мікрахвалевымі
печамі, посудамыйнымі і пральнымі машынамі і іншымі прыладамі з металічнымі
паверхнямі, бо гэта можа негатыўна паўплываць на працу прылады.
• Не выкарыстоўвайце прыладу ў месцах з павышанай вільготнасцю, а таксама зблізку
лёгкаўзгаральных прадметаў і рэчываў.
• Для правільнага функцыянавання прылады неабходна добрая вентыляцыя, забяспечце
вольную прастору не менш 10-15 см вакол прылады.
• Пераканайцеся, што сеткавы шнур не мае пашкоджанняў і не праходзіць праз гарачыя
ці вострыя паверхні.
• Не размяшчайце прыладу ў непасрэднай блізкасці да кухонных шаф і паліц.
• Не перасоўвайце прыладу, калі яна цалкам не астыла, ці калі на ёй знаходзіцца посуд.
Прыдатны і непрыдатны посуд для прыгатавання ежы
Карыстайцеся посудам з чыгуну, сталі (эмаляванай сталі), посудам з ферамагнітным дном
ці адмысловым посудам для індукцыйных пліт. Посуд з алюмінія, медзі, цеплатрывалага
шкла і іншых немагнітных матэрыялаў не падыходзіць для прыгатавання на індукцыйнай
плітцы. Больш падрабязна з прыдатным і непрыдатным посудам можна азнаёміцца на
малюнку, прыведзеным ніжэй:
MW-1917.indd 45
23.05.2012 12:54:09