MT-1172
24
ПРЫЗНАЧЭННЕ І ВЫКАРЫСТАННЕ АКСЭСУАРАЎ
Дадатковыя трубкі –
калі паравую станцыю плануецца выкарыстоўваць для
ўборкі падлогі ці вокнаў, то могуць быць задзейнічаны дадатковыя трубкі-
адаптары для далучэння насадак. Для гэтага проста далучыце адкрытым
канцом адну ці абедзьве трубкі да ручкі з пімпкамі кантролю пары да кліка.
Вялікі распыляльнік
прызначаны для работы ў цяжкадаступных месцах (куты,
злучэнні перакрыццяў і г.д.) Насаджваецца непасрэдна на ручку прыбора.
Круглыя шчоткі
выкарыстоўваюцца для ўзмоцненай ачысткі вельмі
забруджаных паверхняў. Нейлонавая шчотка для далікатных тыпаў паверхняў,
металічная для чысткі нержавелай сталі, кафлі, металакерамікі і г.д. Круглыя
шчоткі насаджваюцца на раструб
вялікага распыляльніка.
Насадка для адпарвання
ўжываецца для апрацоўкі мяккай мэблі, адзення і
г.д. Выкарыстоўваецца разам з мікрафібрай, якая прызначана спецыяльна
для адпарвання ўсіх тыпаў тканін. Для большай выгоды падчас адпарвання
адзежы можна адну з дадатковых трубак зафіксаваць у адмысловую пазу
пад вечкам, і замацаваць на дадатковай трубцы вешалку для адзежы (гл.
малюнак).