11
Заўсѐды адключайце прыбор ад электрасеткі перад чысткай, альбо, калі Вы ім не карыстаецеся.
Прыбор павінен знаходзіцца на роўнай сухой паверхні.
Не кладзіце прыбор на гарачую газавую або электрычную пліту, не стаўце яго паблізу ад крыніц цяпла.
Каб пазбегнуць паразы электрычным токам і ўзгарання, не апускайце прыбор у ваду ці іншыя вадкасці. Калі гэта адбылося, неадкладна адключыце яго ад электрасеткі і
звярніцеся ў сэрвісны цэнтр для праверкі.
Хлеб можа загарэцца. Не пакідайце тостар без назірання!
Каб пазбегнуць пажару, неабходна сачыць за тым, каб тостар не выкарыстоўваўся паблізу штор або іншых лѐгкаўзгаральных прадметаў, а таксама не быў імі накрыты.
Не выкарыстоўвайце прыбор паблізу выбуховых рэчываў і лѐгкаўзгаральных матэрыялаў.
Не выкарыстоўвайце прыбор з пашкоджаным сеткавым шнуром або іншымі пашкоджаннямі.
Не спрабуйце самастойна рамантаваць прыбор. Пры ўзнікненні непаладак звяртайцеся ў бліжэйшы сэрвісны цэнтр.
Сачыце, каб сеткавы шнур не кранаўся вострых беражкоў і гарачых паверхняў.
Не цягніце, не перакручвайце і не намотвайце сеткавы шнур вакол корпуса прыбора.
Не кранайцеся да награвальных элементаў прыбора, бо яны вельмі моцна награваюцца падчас працы тостара.
Не стаўце ў тостар хлеб, нашмараваны маслам, джэмам, а таксама лустачкі надта вялікіх памераў.
Калі лустачка захраснула ў тостары, неабходна адключыць тостар ад сеткі. Хлеб можна дастаць, толькі калі тостар астыне.
Ніколі не даставайце хлеб з тостара вострымі прадметамі, гэта можа пашкодзіць награвальны элемент.
Не спрабуйце дастаць хлеб з тостара падчас працы.
Штрампунь тостара павінен знаходзіцца ў верхнім становішчы пры адключэнні тостара ад электрасеткі.
Выкарыстоўвайце тостар толькі з паддонам для дробак. Рэгулярна ачышчайце паддон.
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
Пастаўце рэгулятар рэжымаў абсмажвання на максімальную пазіцыю і ўключыце тостар, націснуўшы на штрампунь. Дайце яму папрацаваць ўхаластую, каб загартаваць адсекі
для хлеба. Падчас першага ўключэння тостар можа трохі дыміць, выдаючы характэрны пах. Гэта нармальна.
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
Перад чысткай абавязкова адключыце прыбор ад электрасеткі.
Дайце прыбору цалкам астыць.
Дастаньце і ачысціце паддон для дробак.
Пры неабходнасці пратрыце вільготнай тканінай корпус прыбора.
Не выкарыстоўвайце для ачысткі абразіўныя сродкі, арганічныя растваральнікі і агрэсіўныя вадкасці.
Захоўвайце прыбор у сухім прахалодным месцы
ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ
Мадэль
Электрасілкаванне
Магутнасць
Вес нета / брута
Памеры скрыні (Д х Ш х В)
LU-1201
220-240 В, 50 Гц
700 Вт
0,65 кг / 0,85 кг
262 мм x 113 мм x 154 мм
ГАРАНТЫЯ НЕ РАСПАЎСЮДЖВАЕЦЦА НА РАСХОДНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ (ФІЛЬТРЫ, КЕРАМІЧНЫЯ І АНТЫПРЫГАРНЫЯ ПАКРЫЦЦІ, ГУМОВЫЯ ЎШЧЫЛЬНЯЛЬНІКІ, І ІНШЫЯ)