ES4720.1
ES4720_SAV, R02, 2019.11.04
Item number F-00K-800-090
УКАЗАННІ ПА ТЭХНІЦЫ БЯСПЕКІ
(Belarusian)
Папярэджанне!
Выконвайце прыведзеныя ніжэй указанні па тэхніцы бяспекіЮапісанне прадукту,
у тым ліку тэхнічныя даныя і тэхнічную дакументацыю, даступную для запампоўкі з вэб-сайта ETAS,
<
www.etas.com
> (для гэтага варта выбраць «Хуткі агляд прадукту / Прадукт»). Не выкарыстоўвайце прадукт,
калі Вы не азнаёміліся з інфармацыяй адносна яго бяспечнай эксплуатацыі і / або не зразумелі яе. У выпадку
пытанняў адносна бяспечнага выкарыстання просім звяртацца па тэлефоне гарачай лініі ETAS ў Вашым рэгіёне
<
www.etas.com/hotlines
>.
Дадзены прадукт кампаніі ETAS прызначаны для кіравання сістэмамі, якiя выконваюць функцыі забеспячэння
бяспекі (напрыклад, у грузавых аўтамабілях, кампанентах аўтамабіляў і выпрабавальных стэндах), змены
параметраў забеспячэння бяспекі або іх падрыхтоўкі для наступнай апрацоўкі. У сувязі з вышэй сказаным
выкарыстанне дадзенага прадукту можа прадстаўляць небяспеку. Няправільнае выкарыстанне або выкарыстанне
персаналам без адпаведнага навучання і навыкаў абыходжання з падобнымі прадуктамі можа прывесці да
ўзнікнення пагрозы для жыцця і здароўя людзей або матэрыяльнай шкоды.
Нашы прадукты спецыяльна прызначаныя і дапушчаныя для выкарыстання толькі для паказаных у іх апісанні
абласцей прымянення.
Магчымасць выкарыстання ў мэтах, не ўказаных у апісанні дапушчальных умоў эксплуатацыі (у прыватнасці,
пры іншых нагрузках ці тэхнічных умовах), павінна ацэньвацца пад уласную адказнасць карыстальніка шляхам
правядзення адпаведных мерапрыемстваў (напрыклад, пробных выпрабаванняў).
•
Прадукты ETAS, якія падаюцца ў якасці
бэта-версій
фірменных прадуктайў, апаратнага і праграмнага
забеспячэння, прызначаны толькі для тэставання і ацэнкі. Гэтыя прадукты могуць не мець адпаведнай
тэхнічнай дакументацыі і толькі ўмоўна адказваюць патрабаванням, што прад'яўляюцца да дапушчаных
серыйных прадуктаў адносна якасйі і безадмоўнасці. Таму функцыянаванне падобных прадуктаў можа
адрознівацца ад дадзенага апісання і Вашых спадзяванняў. З улікам гэтага іх пробнае выкарыстанне павінна
ажыццяўляцца толькі пад кантролем. Не выкарыстоўвайце даныя і вынікі, атрыманыя з
бэта-версій
без
спецыяльнай верыфікацыі і валідацыю і ня перадавайце іх трэцяму боку без папярэдняй праверкі.
•
Не выкарыстоўвайце гэты прадукт, калі Вы не валодаеце неабходным вопытам і ведамі адносна
абыходжання з дадзеным прадуктам.
•
У мэтах правільнага абыходжання з прадуктамі ETAS для вырашэння значных праблем, звязаных з
выкарыстаннем прадуктаў, у інтэрнэце даступныя так званыя «Справаздачы па вядомых праблемах»
(Known Issue Report, KIR). У іх прыводзіцца інфармацыя аб тэхнічных уздзеяннях і даюцца ўказанні па існуючых
рашэннях. У сувязі з гэтым перад пачаткам выкарыстання дадзенага прадукту Вы павінны праверыць, ці ёсць для
прадстаўленай версіі прадукта справаздача KIR і пры неабходнасці выконвайце інфармацыюадтуль. Справаздачы
па вядомых праблемах гл. на вэб-сайце ETAS <
www.etas.com/kir
> (пароль для доступу да справаздач: KETASIR).
•
Праграмны код або праграмныя працэсы кіравання, якія Вы атрымалі або якія змяняюцца з дапамогай
прадуктаў ETAS, а таксама любыя даныя, якія былі вызначаны шляхам выкарыстання прадуктаў ETAS, перад
іх выкарыстаннем ці перадачай падлягаюць праверцы на надзейнасць, якасць і адпаведнасць.
•
Пры выкарыстанні дадзенага прадукту ў камбінацыі з сістэмамі з функцыямі забеспячэння бяспекі (напрыклад, у
грузавых аўтамабілях, кампанентах аўтамабіляў і выпрабавальных стэндах), якія ўплываюць на працу сістэмы і
бяспеку, неабходна пераканацца ў тым, што сістэма ў выпадку функцыянальнага збою або небяспечнай сітуацыі
можа быць пераключаная ў бяспечны стан (напрыклад, аварыйны рэжым працы ці аварыйнае выключэнне).
•
Пры выкарыстанні дадзенага прадукту неабходна выконваць усе адпаведныя загады і нормы ў іх актуальнай
рэдакцыі.
•
Выкарыстаць гэты прадукт ETAS, а таксама згенераваныя ім праграмны код і праграмныя працэсы кіравання,
у грамадскіх сферах дзейнасці (напрыклад, у дарожным руху) варта толькі ў тым выпадку, калі гэты прадукт
папярэдне быў пратэставаны і на падставе вынікаў гэтага тэставання было ўстаноўлена, што прымяненне і
налады прадукта з'яўляюцца бяспечнымі. У сувязі з гэтым мы рэкамендуем выкарыстанне толькі на закрытых
і прадугледжаных тэставых участках / маршрутах.
Содержание ES4720.1
Страница 85: ...ES4720 1 ES4720_SAV R02 2019 11 04 Item number F 00K 800 090 ES4720 1 PE N HiL ES4720 1 ES4720 1 HiL ES4720 1...
Страница 100: ...ES4720 1 ES4720_SAV R02 2019 11 04 Item number F 00K 800 090 ES4720 1 ES4720 1 Technical Data ES4720 1 A...
Страница 463: ...ES4720 1 ES4720_SAV R02 2019 11 04 Item number F 00K 800 090 ETAS GmbH REACH EG 1907 2006 ETAS REACH www etas com Reach...