![Vitek VT-2541 BW Manual Instruction Download Page 20](http://html1.mh-extra.com/html/vitek/vt-2541-bw/vt-2541-bw_manual-instruction_1035587020.webp)
20
Беларуская
•
Не выкарыстоўвайце прыладу, калі маюцца
пашкоджанні сеткавага адаптара ці шнура
сеткавага адаптара, калі прылада працуе з
перабоямі, а таксама пасля яе падзення.
•
Не разбірайце прыбор самастойна,
у выпадку выяўлення няспраўнасці,
а таксама пасля падзення прылады
звярніцеся ў найбліжэйшы аўтарызаваны
(упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
•
Перавозьце прыладу толькі ў завадской
ўпакоўцы.
•
Заховайце прыладу ў месцах, недаступных
для дзяцей і людзей з абмежаванымі
магчымасцямі.
ПРЫЛАДА
ПРЫЗНАЧАНА
ТОЛЬКІ
ДЛЯ
БЫТАВОГА ВЫКАРЫСТАННЯ
ВЫКАРЫСТАННЕ НАБОРУ ДЛЯ СТРЫЖКІ
Пасля транспартавання ці захоўвання
прылады ў зімовых (халодных) умовах
неабходна вытрымаць яе пры хатняй
тэмпературы не менш за дзве гадзіны.
Зарадка акумулятарнай батарэі
Пры поўным зарадзе акумулятарнай батарэі
час бесперапыннай працы прылады складае
каля 60 хвілін
– Устаўце раздым сеткавага адаптара (10) у
гняздо (6).
– Устаўце сеткавы адаптар у электрычную
разетку, пры гэтым загарыцца індыкатар
(5).
– Перад першым выкарыстаннем зарадзіце
акумулятарную батарэю на працягу 12 гадзін.
– Завяршыўшы зарадку, выміце сеткавы
адаптар (10) з электрычнай разеткі і
адключыце провад сеткавага адаптара ад
прылады.
Нататкі:
Працягласць наступных зарадак батарэі
складае каля 1 гадзіны.
Калі
хуткасць
перамяшчэння
лёзаў
зменшылася, а вам неабходна працягнуць
працу, то падзарадзіце акумулятарную
батарэю не менш за 1 гадзіну ці падключыце
сеткавы адаптар.
Вырабляеце зарадку акумулятараў пры
тэмпературы ад +5° C да +35° C.
Не пакідайце ўключанаю ў сетку прыладу
без нагляду.
Калі вы не карысталіся прыладай
працяглы час (больш 2 месяцаў), перад
выкарыстаннем
прылады
вырабіце
зарадку акумулятарнай батарэі на працягу
12 гадзін.
Вы таксама можаце працаваць з прыладай,
падлключанай да электрасеткі.
Масла
– Для падтрымання прылады ў працоўным
стане неабходна змазваць лёзы (1, 2) пасля
кожнага выкарыстання.
Увага! Выкарыстоўвайце толькі тое масла
(13), якое ўваходзіць у камплект пастаўкі
прыбора.
НЕ ВЫКАРЫСТОЎВАЙЦЕ для змазкі алей,
тлушч, сумесь масла з растваральнікамі.
Растваральнікі схільныя да выпарэння,
пасля чаго густое масла, якое засталось,
можа замарудзіць хуткасць перамяшчэння
рухомага ляза
.
Рэгуліроўка даўжыні валасоў
– Рэгуліруйце даўжыню валасоў ад 0,8 да
2,8 мм, перамяшчаючы рэгулятарам (3)
рухомае лязо (2).
– Калі неабходна ўстанавіць даўжыню валасоў
ад 4 да 24 мм, перамясціце рэгулятар
(3) у становішча «0,8 mm» і ўстанавіце
адпаведную насадку (7).
– Каб устанавіць насадку (7 , 9), устаўце
выступ аднаго з фіксатараў (8) у адтуліну на
корпусе, затым націсніце на процілеглы бок
насадкі для замацавання другога фіксатара
(мал. 1).
– Каб зняць насадку (7 , 9), націсніце на
частку аднаго з фіксатараў насадкі, якая
выступае, (8), пацягніце яе ўніз і акуратна
зніміце насадку з корпуса.
Выкарыстанне прылады
– Для працы ад акумулятарнай батарэі
цалкам зарадзіце яе.
Нататка: Для працы ад электрычнай сеткі
падключыце провад сеткавага адаптара (10)
да гнязда (6) і ўстаўце сеткавы адаптар у
разетку.
– Перад пачаткам стрыжкі ўключыце прыладу,
кнопкай (4) «ON/OFF» і пераканайцеся, што
яна працуе без збояў, а ход лёзаў плаўны.
Пры лішку на лёзах масла, вытрыце лішняе
масла пры дапамозе сухой бязворсавай
тканіны.
– Выключыце прыладу, націснуўшы кнопку (4)
«ON/OFF».
VT-2541.indd 20
11.03.2014 10:41:48