40
Беларуская
ВЫБАР ВАДЫ
•
Для
напаўнення
рэзервуара
выкарыстоўвайце вадаправодную ваду.
Калі вадаправодная вада цвёрдая,
то рэкамендуецца змешваць яе з
дыстыляванай вадой у суадносінах 1:1,
пры вельмі цвёрдай вадзе змешвайце яе
з дыстыляванай вадой у суадносінах 1:2
ці выкарыстоўвайце толькі дыстыляваную
ваду.
Нататка
Забараняецца заліваць у рэзервуар для
вады араматызуючыя вадкасці, воцат,
раствор крухмалу, рэагенты для выдалення
шумавіння, хімічныя рэчывы і г.д.
НАПАЎНЕННЕ РЭЗЕРВУАРА ДЛЯ ВАДЫ
(мал. 1, 2)
Перш чым заліць ваду ў прас, пераканайцеся
ў тым, што ён адключаны ад сеткі.
•
Усталюйце рэгулятар пастаяннай падачы
пары (3) у крайняе левае становішча -
падача пары выключана.
•
Адкрыйце вечка залівальнай адтуліны (2).
•
Заліце ваду.
Нататкі
•
Не налівайце ваду вышэй адзнакі MAX.
•
Калі падчас прасавання неабходна даліць
вады, адключыце прас і выміце сеткавую
вілку з разеткі.
•
Пасля таго як вы скончыце прасаваць,
адключыце
прас
ад
электрасеткі,
перавярніце яго і зліце рэшткі вады
(мал. 8).
ТЭМПЕРАТУРА ПРАСАВАННЯ
Перад пачаткам эксплуатацыі пратэстуйце
нагрэты прас на кавалачку старой тканіны,
каб пераканацца ў тым, што падэшва праса і
рэзервуар для вады чыстыя.
•
Заўсёды перад прасаваннем рэчаў
глядзіце на цэтлік выраба, дзе паказана
рэкамендуемая тэмпература.
•
Калі цэтлік з указаннямі па прасаванні
адсутнічае, але вы ведаеце тып матэрыялу,
то для выбару тэмпературы прасавання
глядзіце табліцу.
Пазначэнні Тып тканіны/тэмпература
•
Сінтэтыка, нейлон,
акрыл, поліэстэр (нізкая
тэмпература)
••
Шоўк/поўсць (сярэдняя
тэмпература)
•••
Бавоўна/лён (высокая
тэмпература)
•
Табліца ўжывальна толькі для валакністых
матэрыялаў. Калі матэрыял іншага тыпу
(гафраваны, рэльефны і г.д.), то лепш за
ўсё яго прасаваць пры нізкай тэмпературы.
•
Спачатку адсартуйце рэчы па тэмпературы
прасавання: поўсць да поўсці, бавоўна да
бавоўны і г.д.
•
Прас награваецца хутчэй, чым астывае.
Таму спачатку рэкамендуецца прасаваць
рэчы якія патрабуюць нізкую тэмпературу
(напрыклад, сінтэтычныя тканіны). Пасля
чаго прыступайце да прасавання пры
больш высокіх тэмпературах. Вырабы з
бавоўны і лёну варта прасаваць ў апошнюю
чаргу.
•
Калі рэч выраблена з змесавых тканін,
то неабходна ўсталяваць тэмпературу
прасавання для тканіны з самай нізкай
тэмпературай (напрыклад, калі выраб
складаецца на 60% з поліэстэру і на
40% з бавоўны, то яе варта гладзіць пры
тэмпературы, падыходнай для поліэстэру
«•»).
•
Калі вы не можаце вызначыць тканіну,
з якой зроблен выраб, знайдзіце на ім
месца, якое не прыкметна пры нашэнні,
і
шляхам
эксперыменту
абярыце
тэмпературу
прасавання
(заўсёды
пачынайце з самай нізкай тэмпературы
і паступова павялічвайце яе, пакуль не
даможацеся жаданага выніку).
•
Вельветавыя і іншыя тканіны, якія хутка
пачынаюць ільсніцца, варта прасаваць
строга ў адным кірунку (у кірунку ворса) з
невялікім націскам.
•
Каб пазбегнуць з‘яўлення льсняных плям
на сінтэтычных і шаўковых тканінах, іх
варта гладзіць са сподняга боку.
УСТАЛЁЎКА ТЭМПЕРАТУРЫ ПРАСАВАННЯ
•
Пастаўце прас на падставу (9).
•
Устаўце сеткавую вілку ў разетку.
VT-1241_IM.indd 40
09.10.2013 16:38:57