31
БЕЛАРУСКI
Ультрагукавы ўвільгатняльнік паветра MW-3552
Апісанне
1. Сопла для выйсця пары
2. Рэзервуар для вады
3. Вечка рэзервуара для вады
4. Працоўная камера з распыляльнікам
5. Выключальнік/рэгулятар выйсця пары
6. Індыкатар працы/адсутнасці вады
7. Шчотачка для чысткі распыляльніка
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі прыбора ўважліва азнаёмцеся з сапраўднай інструкцыяй па
эксплуатацыі ўвільгатняльніка паветра і захоўвайце яе на працягу ўсяго тэрміна эксплуатацыі.
•
Перад уключэннем пераканайцеся, што напруга ў электрычнай сетцы адпавядае працоўнай
напрузе прылады.
•
Усталёўвайце ўвільгатняльнік на роўнай, вільгацятрывалай паверхні. Адлегласць да сцен
павінна быць не меней 15 см.
•
Не накіроўвайце сопла ўвільгатняльніка на мэблю, электрапрыборы, кнігі і на прадметы, якія
могуць быць пашкоджаны вільгаццю.
•
Не размяшчайце ўвільгатняльнік у месцах, схільных уздзеянню прамых сонечных прамянёў,
высокіх тэмператур, а таксама зблізку кампутараў ці адчувальнай электроннай тэхнікі.
•
Не пакідайце прыбор без нагляду ў зачыненым памяшканні, у адваротным выпадку на мэблі
і сценах можа ўтварыцца кандэнсат, таму дзверы ў памяшканне, дзе працуе ўвільгатняльнік,
рэкамендуецца трымаць прыадчыненымі.
•
Забараняецца выкарыстоўваць увільгатняльнік па-за памяшканнямі.
•
Выкарыстоўвайце толькі тыя здымныя дэталі, якія ўваходзяць у камплект пастаўкі.
•
Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць увільгатняльнік у якасці цацкі.
•
Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі
магчымасцямі. У вылучных выпадках асоба, якая адказвае за іх бяспеку, павінна даць ад-
паведныя і зразумелыя інструкцыі пра бяспечнае выкарыстанне прылады і тых небяспеках,
якія могуць узнікаць пры яе няправільным выкарыстанні.
•
Не ўключайце ўвільгатняльнік без вады. Адключыце яго адразу, як толькі ў рэзервуары скон-
чыцца вада.
•
Не выкарыстоўвайце газаваную ваду і парфумерныя дадаткі.
•
Перад здыманнем рэзервуара для вады не забудзьцеся адключыць прыбор ад сеткі.
•
Не зачыняйце адтуліну для выйсця пары і не дапушчайце траплення ў яго старонніх
прадметаў.
•
Не апускайце корпус прыбора, сеткавы шнур ці вілку сеткавага шнура ў ваду ці любыя іншыя
вадкасці.
•
Не перасоўвайце і не нахіляйце прыбор падчас працы.
•
Заўсёды адключайце прыбор ад сеткі і вылівайце ваду з рэзервуара падчас чысткі, ці калі вы
не карыстаецеся ўвільгатняльніком.
•
Перш чым перанесці ўвільгатняльнік у іншае месца, адключыце яго ад сеткі.
•
Не датыкайцеся да вілкі сеткавага шнура мокрымі рукамі.
•
Перад выкарыстаннем прыбора ўважліва агледзьце сеткавы шнур і пераканайцеся, што ён
не пашкоджаны. Не выкарыстоўвайце ўвільгатняльнік пры пашкоджаным сеткавым шнуры.
•
Не разбірайце прыбор самастойна, у выпадку выяўлення няспраўнасці звярніцеся ў
найблізкі аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
•
Рэгулярна праводзьце чыстку прыбора, не дапушчайце з'яўлення драпін на распыляльніку.
31
31
3552.indd 31
3552.indd 31
09.09.2011 15:00:45
09.09.2011 15:00:45