BE
Інструкцыя па эксплуатацыі
ДАПАМОЖНІК ПА ЭКСПЛУАТАЦЫІ
∙
Пераканайцеся ў тым, што загатоўка надзейна
заціснута. Калі ласка, пераканайцеся ў тым, што
загатоўка, якая апрацоўваецца, змешчана добрай
часткай уніз, паколькі такім чынам ніжні край будзе
апрацоўвацца больш дакладна.
∙
Прылада павінна быць уключана да таго, як пільны
дыск (10) кране загатоўку, якая апрацоўваецца,. Не
здзяйсняйце занадта вялікі ціск: рэзанне не з’яўляецца
хуткім працэсам. Празмерны ціск не паскорыць працу і
прывядзе да перагрузкі прылады.
∙
Трымайце электраінструмент аберуч за абедзве
дзяржальні; такім чынам забяспечваецца неабходны
кантроль над прыладай.
∙
Пазнакі для рэзу паказваюць на становішча
пільнага дыска (10) пры выкананні вертыкальных
разрэзаў, а таксама разрэзаў пад вуглом 45°.
Мэтазгодна выканаць выпрабавальны разрэз дзеля
пазбягання памылак падчас работы.
[F4]
Налада глыбіні рэзу
Дадзены электраінструмент мае функцыю плыўнай
змены глыбіні рэзу. Дамагчыся дакладнага рэзу можна
змясціўшы прыладу такім чынам, каб пільны дыск (10)
выступаў за край матэрыялу прыблізна на 3 мм.
1. Прыслабьце заціскную шрубу абмежавальніка
глыбіні распілоўвання (17).
2. Усталюйце неабходную глыбіню рэзу ў
адпаведнасці з адзнакай на абмежавальніку глыбіні
распілоўвання (2).
Зацягніце заціскную шрубу абмежавальніка глыбіні
распілоўвання (17).
[F5]
Рэгуляванне вугла рэзу [F6]
Дадзены электраінструмент мае функцыю плыўнай
змены вугла рэзу ў межах ад 0° да 45°.
1. Прыслабьце баранковую шрубу для рэгулявання
вугла рэзу (8) і заціскную шрубу апорнай пласціны (19).
2. Усталюйце жаданы вугал рэзу ў адпаведнасці з
адзнакай на абмежавальніку нахілу корпуса (6).
3. Зацягніце заціскныя шрубы (8) і заціскнуя шрубу
на апорнай пліце/накіравальнай пліце (19).
4. Пры неабходнасці можна павялічваць ці
памяншаць глыбіню рэзу, уздымаючы ці апускаючы
апорную пласціну (9).
Рэзанне з дапамогай паралельнага ўпора
Паралельны ўпор (14) дазваляе ажыццяўляць
рэзанне ўздоўж наяўнага прамога краю загатоўкі, а
таксама рэзанне брускоў аднолькавай шырыні.
1. Прыслабьце заціскную шрубу паралельнага
ўпора (7).
2. Усталюйце неабходную шырыню рэзання ў
адпаведнасці з адзнакай на шкале паралельнага
ўпора (14).
Зацягніце заціскную шрубу паралельнага ўпора (7).
[F7]
АБСЛУГОЎВАННЕ І ЗАХАВАННЕ
АСЦЯРОЖНА! Перш чым пачаць
працу з інструментам, дастаньце
сеткавай штэпсель.
∙
Утрымоўвайце прыбор і вентыляцыйныя адтуліны
(ёсць у наяўнасці) ў чысціні. Рэгулярная ачыстка і
абслугоўванне гарантуюць высокую эфектыўнасць і
працяглую эксплуатацыю iнструмента.
∙
У выпадку выхаду з ладу, нягледзячы на здзейсненыя
ўмовы вытворчасці і выпрабаванняў, рамонт павінен
выконвацца ў афіцыйным сэрвісным цэнтры IVT.
∙
Усе гайкі, ніты і шрубы павінны быць шчыльна
зацягнуты.
∙
Замяніце пашкоджаныя ці зношаныя дэталі.
∙
Захоўваеце інструмент у сухім недаступным
для дзяцей месцы, на бяспечнай адлегласці ад
лёгкаўзгаральных матэрыялаў.
∙
Пазбягайце траплення вады на інструмент!
АХОВА НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ
Другаснае выкарыстанне сыравіны
замест выкідвання яго ў смецце!
Інструмент, дадатковыя прылады і ўпакоўка падлягаюць
экалагічна чыстай утылізацыі. Пластыкавыя элементы
адпраўляюцца на класіфікаваную перапрацоўку.
Данае кіраўніцтва па эксплуатацыі надрукавана на
другаснай паперы, якая не змяшчае хлор.
УВАГА! ВЫКОНВАЦЬ РАМОНТ ВЫРАБА САМАСТОЙНА І СПРАБАВАЦЬ СХАВАЦЬ ЯГО
СЛЯДЫ Абсалютна НЕДАПУШЧАЛЬНА! Толькі аўтарызаваны IVT Сэрвіс-Цэнтр мае
права на правядзенне рамонту і пашыранага тэхнічнага абслугоўвання. Унясенне
зменаў ва ўнутраную структуру выраба забаронена! ТАКІЯ ДЗЕЯННІ НЕ ТОЛЬКІ
З’ЯЎЛЯЮЦЦА ПАДСТАВАЙ У АДМОВЕ АД ГАРАНТЫЙНЫХ АБАВЯЗКАЎ, АЛЕ І МОГУЦЬ
СТАЦЬ ПРЫЧЫНАЙ ПАШКОДЖАННЯЎ І СУР’ЁЗНЫХ КАЛЕЦТВАЎ.
51
Summary of Contents for CS-185-RC
Page 6: ...CS 185 RC 7 8 5 12 10 19 4 2 13 1 16 11 9 6 3 15 17 18 14 6 ...
Page 7: ... F2 F3 F1 F4 F5 20 13 12 13 10 12 18 11 17 2 7 ...
Page 8: ... F6 F7 19 8 14 7 6 8 ...
Page 9: ...9 ...
Page 116: ......
Page 117: ......
Page 118: ......
Page 119: ......