
BE
Інструкцыя па эксплуатацыі
∙
Ушрубаваць дадатковую дзяржальню (6) у адзін
са шрубавых раздымаў (10) на корпусе машыны.
УСТАЛЯВАННЕ ДЫСКА (8)
УВАГА! Перад пачаткам любых
работ на самой машыне, адлучыце
сеткавы шнур.
Выкарыстоўвайце толькі такія шліфавальныя
прылады, чыя дапушчальная хуткасць кручэння,
найменьш, роўная хуткасці кручэння машыны на
халастой хадзе. Дыск для чарнавой апрацоўкі і
адразны дыск моцна награюцца падчас працы – не
дакранайцеся да іх, пакуль яны не астудзяцца.
Усталяванне шліфавальнага/адразнога дыска (8)
Зважайце на памеры шліфавальнага дыска (8).
Унутраны дыяметр дыска павінны адпавядаць
памерам унутранага фланца (7), без наяўнасці
зазораў. Не выкарыстоўвайце памяньшальныя
перахаднікі ці адаптары. Пры выкарыстанні
адразнога дыска неабходна пераканацца ў тым,
каб кірунак стрэлкі кручэння на адразным дыску і
кірунак кручэння машыны (кірунак стрэлкі кручэння
на шпіндзельнай галоўцы) паказвалі ў адным кірунку.
∙
Заціснуць шпіндзель націскам пімпкі заціску
шпіндзеля (3) (толькі пасля поўнага спынення
прылады!).
∙
Адшрубаваць вонкавы фланец (9).
∙
Усталяваць дыск (8) на ўнутраны фланец (7).
∙
Нашрубаваць вонкавы фланец (9) і зацягнуць з
дапамогай ключа для круглых гаек з адтулінамі (16).
[F3]
Перад уключэннем пераканайцеся ў тым, што
шліфавальны дыск дакладна ўсталяваны і можа
вольна круціцца.
УКЛЮЧЭННЕ/ВЫКЛЮЧЭННЕ
(AG-115S) [F4]
Уключэнне
Перасунуць выключальнік «уключана/выключана»
(5) наперад без націску.
Выключэнне
Перасунуць выключальнік у адваротны бок (5).
(AG-125; AG-125G; AG-150H) [F5]
Машына абсталявана пімпкай блакавання (1) для
выключэння выпадковага запуску.
Уключэнне
Для ўключэння машыны націснуць пімпку блакавання
(1) і выключальнік «уключана/выключана» (5).
Выключэнне
Адпусціць выключальнік «уключана/выключана» (5).
ДАПАМОЖНІК ПА ЭКСПЛУАТАЦЫІ
Шліфаванне [F6]
Найлепшыя вынікі дасягаюцца пры шліфаванні
пад вуглом ад 30° да 40°. Перасоўвайце машыну
ўзад ды ўперад з лёгкім націскам. Такім чынам,
загатоўка не нагрэецца занадта, абескаляроўванне
не адбудзецца і разоры ня ўзнікнуць.
Адразны дыск не павінны выкарыстоўвацца для
чарнавой апрацоўкі ні ў якім разе.
Рэзанне [F7]
Падчас рэзання не націскаць, не нахіляць і не
разгойдваць. Працаваць з ўмеранай хуткасцю
падачы, адпаведнай матэрыялуб які апрацоўваецца.
Істотным
з’яўляецца
кірунак,
у
якім
ажыццяўляецца рэзанне.
Кручэнне машыны заўсёды павінна ажыццяўляцца
ў напрамку, які адваротным кірунку руху, таму ніколі
не рухайце машыну ў зваротны бок. У адваротным
выпадку існуе небяспека некантралюемага выкіду з
разрэзу.
Пры рэзанні профіляў ці простакутных труб лепш
пачынаць з найменшага сячэння.
ВЫБАР ХУТКАСЦЯЎ
(AG-150H)
Патрабаваную хуткасць можна абраць з дапамогай
дыскавага рэгулятара (14) (таксама і падчас працы).
[F8]
Неабходная хуткасць залежыць ад матэрыялу і
можа быць вызначана з дапамогай практычных
тэстаў. Пасля працяглых перыядаў працы на
нізкіх хуткасцях неабходна даць машыне астыць,
запусціўшы яе на максімальнай хуткасці без нагрузкі
на працягу прыкладна 3 хвілін.
44
Summary of Contents for AG-115S
Page 6: ...AG 125 AG 115S 1 3 5 2 4 8 6 2 4 8 6 3 6 ...
Page 7: ...AG 125G AG 150H 15 5 1 2 5 10 3 6 4 8 1 2 4 8 6 3 7 ...
Page 8: ... F2 F4 F3 F6 F5 F1 AG 150H AG 125 AG 125G 4 12 11 6 7 9 4 11 12 8 14 5 5 1 1 5 8 ...
Page 9: ... F8 F7 15 9 ...
Page 106: ......
Page 107: ......