35
BY
МЕРЫ БЯСПЕКІ І РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА ЭКСПЛУАТАЦЫІ
Перад выкарыстаннем электрычнага чайніка ўважліва азнаёмцеся з кіраўніцтвам па эксплуатацыі і
захавайце яго для выкарыстання ў будучыні.
•
Выкарыстоўвайце электрычны чайнік толькі па яго
прамым прызначэнні, як вызначана ў дадзенай
інструкцыі.
•
Няправільнае выкарыстанне чайніка можа
прывесці да яго паломкі, прычынення шкоды
карыстальніку ці яго маёмасці і не з’яўляецца
гарантыйным выпадкам.
•
Чайнік прызначаны толькі для падагрэву і
кіпячэння пітнай вады, забаронена падаграваць ці
кіпяціць любыя іншыя вадкасці.
•
Пераканайцеся, што працоўная напруга элек-
трычнага чайніка, якая паказана на этыкетцы,
адпавядае напруге электрасеткі.
•
Вілка шнура сілкавання мае кантакт зазямлення,
устаўляйце яе ў электрычную разетку,
•
якая мае надзейны кантакт зазямлення. Пры
кароткім замыканні зазямленне паніжае рызыку
паражэння электрычным токам.
•
Звярніцеся да спецыяліста-электрыка, калі вы
не ўпэўнены ў тым, што вашы разеткі правільна
ўсталяваны ці заземлены.
•
Каб пазбегнуць узнікнення пажару, забараняецца
выкарыстоўваць «перахаднікі», прызначаныя для
падлучэння сеткавай вілкі да электрычнай разеткі,
якая не мае кантакта зазямлення.
•
Пры іскрэнні ў электрычнай разетцы і наяўнасці
паху гару, выміце вілку шнура сілкавання з разеткі
і звярніцеся ў арганізацыю, якая абслугоўвае
вашу хатнюю электрычную сетку.
•
Пры з’яўленні дыму з корпусу чайніка, віміце вілку
шнура сілкавання з электрычнай разеткі і прыміце
меры да нераспаўсюджання агню.
•
Забаранаяецца выкарыстоўваць электрычны
чайнік па-за памяшканнямі.
•
Не рэкамендуецца выкарыстоўваць прыладу
падчас навальніцы.
•
Не стаўце на колбу чайніка староннія прадметы.
•
Аберагайце прыладу ад удараў, падзенняў, вібра-
цый і іншых механічных уздзеянняў.
•
Не астаўляйце электрычны чайнік, які ўключаны у
сетку, без нагляду.
•
Не выкарыстоўвайце электрычны чайнік зблізку
ад кухоннай ракавіны, ў ванных памяшканнях,
каля басейнаў ці іншых ёмістасцяў, якія напоўне-
ны вадой.
•
Не выкарыстоўвайце электрычны чайнік у
непасрэднай блізкасці ад награвальных прылад,
крыніц цяпла ці адкрытага полымя.
•
Забараняецца выкарыстоўваць электрычны чайнік
ў месцах, дзе выкарыстоўваюцца ці распыляюцца