31
БЕЛАрусскАя
АДПАрВАЛЬНІк
Інструкцыя па эксплуатацыі
Адпарвальнік Maxwell MW-3704 прызначаны
для далікатнага разгладжвання складак на
адзежы ці прадметах інтэр’еру за мінімальную
колькасць часу, пры гэтым невялікія габарыты
адпарвальніка не патрабуюць шмат месца
для яго захоўвання.
Апісанне
1.
Адтуліны для выйсця пары
2.
Кнопка падачы пары
3.
Вечка залівачнай адтуліны
4.
Рэзервуар для вады
5.
Насадка-шчотка
6.
Індыкатар
укл./выкл.
награвальнага
элемента
Ўвага!
Для дадатковай аховы мэтазгодна ў ланцугі
сілкавання ўстанавіць прыладу ахоўнага
адключэння (ПАА) з намінальным токам
спрацоўвання, які не перавышае 30 мА, для
ўстаноўкі ПАА звярніцеся да спецыяліста.
МЕрЫ БясПЕкІ
Перад
пачаткам
эксплуатацыі
электрапрыбора
ўважліва
прачытайце
сапраўдную інструкцыю і захавайце яе
для выкарыстання ў якасці даведкавага
матэрыялу.
Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе
прамым прызначэнні, як выкладзена ў
дадзенай інструкцыі.
Няправільны зварот з прыборам можа
прывесці да яго паломкі, прычынення шкоды
карыстачу ці яго маёмасці.
•
Перад першым уключэннем адпарвальніка
пераканайцеся ў тым, што напружанне
электрычнай сеткі адпавядае працоўнаму
напружанню прылады.
•
Сеткавы шнур забяспечаны «еўравілкай»;
уключайце яе ў электрычную разетку, якая
мае надзейны кантакт зазямлення.
•
Каб пазбегнуць рызыкі ўзнікнення пажару,
не выкарыстоўвайце перахаднікі пры
падключэнні прылады да электрычнай
разеткі.
•
Забараняецца выкарыстоўваць прыбор
па-за памяшканнямі.
•
Устанаўлівайце адпарвальнік вертыкальна
на роўнай вільгацеўстойлівай паверхні,
не кладзіце яго гарызантальна і не
пераварочвайце.
•
Перад выкарыстаннем прыбора ўважліва
агледзьце сеткавы шнур і пераканайцеся
ў тым, што ён не пашкоджаны. Калі вы
выявілі пашкоджанне сеткавага шнура, не
карыстайцеся адпарвальнікам.
•
Не дапушчайце судотыку сеткавага шнура
з гарачымі паверхнямі і вострымі кантамі
мэблі. Пазбягайце пашкоджання ізаляцыі
сеткавага шнура.
•
Выкарыстоўвайце толькі тую насадку, якая
ўваходзіць у камплект пастаўкі.
•
Не ўключайце прыбор без вады.
Адключайце прыладу, як толькі ў
рэзервуары скончылася вада.
•
Падчас працы трымайце адпарвальнік
вертыкальна і не пераварочвайце яго.
•
Залівайце ў рэзервуар толькі чыстую
ваду, рэкамендуецца выкарыстоўваць
ваду, якая прайшла дадатковую ачыстку
бытавымі фільтрамі. Не выкарыстоўвайце
газіраваную ваду і парфумерныя дадаткі.
•
Кожны раз перад чысткай адпарвальніка
ці перад тым як наліць ці выліць ваду з
рэзервуара, а таксама ў тым выпадку, калі
вы не карыстаецеся прыладай, прыбор
варта адключыць ад электрычнай сеткі.
•
Не зачыняйце адтуліны для выйсця пары
і не ўстаўляйце ў іх староннія прадметы.
•
Каб пазбегнуць атрымання апёкаў
трымайце адпарвальнік у руцэ на ўзроўні
кнопкі падачы пары, паколькі верхняя
частка корпуса адпарвальніка моцна
награваецца падчас працы.
•
Падчас працы адпарвальніка сцеражыцеся
атрымання апёкаў гарачай парай, якая
выходзіць з адтулін для выйсця пары.
•
Выкарыстоўвайце прыбор строга па
прызначэнні. Ніколі не адпарвайце адзежу,
надзетую на чалавека, бо тэмпература
пары, якая выходзіць, вельмі высокая.
Заўсёды вешайце адзежу толькі на плечкі.
•
Нельга накіроўваць адпарвальнік на
людзей, жывёл, расліны, а таксама на
мэблю, электрапрыборы, кнігі і любыя
прадметы, якія могуць быць пашкоджаныя
гарачай парай.
MW-3704.indd 31
05.11.2013 11:11:56
Содержание MW-3704 VT
Страница 1: ...Отпариватель MW 3704 VT 4 8 9 15 19 23 27 31 35 MW 3704 indd 1 05 11 2013 11 11 53 ...
Страница 2: ...1 2 3 5 4 6 MW 3704 indd 2 05 11 2013 11 11 54 ...
Страница 3: ...рис 1 рис 2 рис 3 рис 4 рис 5 MW 3704 indd 3 05 11 2013 11 11 54 ...
Страница 40: ... ООО ГОЛДЕР ЭЛЕКТРОНИКС 2013 GOLDER ELECTRONICS LLC 2013 MW 3704 indd 40 05 11 2013 11 11 57 ...