Важна!
Каб максімальна эфектыўна карыстацца ўсімі магчымасцямі вашага сабвуфера і мець
доступ да пашыраных налад і абнаўленняў прашыўкі, загрузіце праграму SubConnect для
ПК з нашага сайта. Разам з праграмай вы атрымаеце ўсе неабходныя інструкцыі па тых
функцыях, якія можна наладжваць у праграме SubConnect.
Размяшчэнне
Рэкамендуецца размяшчаць Gold W12 у найбольш падыходзячым месцы, пажадана не ў самым
куце памяшкання, бо гэта можа выклікаць празмерны нізкачастотны гул. Аптымальнае размяшчэнне
– уздоўж пярэдняй сцяны, пасярэдзіне паміж левай і правай пярэднімі калонкамі. Зразумела, што
такое размяшчэнне не з'яўляецца магчымым ва ўсіх выпадках, але паспрабуйце прытрымлівацца
рэкамендацый, наколькі гэта магчыма. Пасля вызначэння месца неабходна праверыць даўжыню кабеляў –
яна павінна быць дастатковай для падключэння без нацяжэння. Не ўключайце Gold W12 у разетку, пакуль
не знойдзеце аптымальнае месцапалажэнне і не прыладзіце ножкі.
Не падлучайце і не адключайце нічога ад раздымаў, калі Gold W12 уключаны.
Калі вы выбралі падыходзячае месца, прымацуйце ножкі / ножкі з шыпамі ў адпаведнасці з інструкцыямі,
прыведзенымі ніжэй. Калі вы прымацуеце ножкі, падлучыце сігнальны кабель (кабелі) і кабель сілкавання
да галоўнага выключальніка.
Ножкі з шыпамі для падлог з дывановым пакрыццём
Ножкі з шыпамі прызначаюцца для выкарыстання на падлозе з дывановым пакрыццём, а мяккія
палімерныя падушкі – для выкарыстання на драўляных падлогах ці плітцы.
Калі ласка, упэўніцеся, што пад дывановым пакрыццём не схаваныя правады і кабелі сілкавання, каб не
пашкодзіць іх шыпамі.
Ножкі пастаўляюцца ў поўным зборы для выкарыстання на падлогах з дывановым пакрыццём. Неабходна
толькі прымацаваць іх да корпуса. Для гэтага неабходна проста ўкруціць іх у 4 разьбавыя адтуліны на
ніжняй частцы корпуса. Калі ў вашага дывана вельмі тоўсты ворс, здыміце мяккія палімерныя падушачкі,
каб упэўніцца, што шыпы прайшлі праз дыван і дастаюць да падлогі. З вялікай асцярожнасцю вярніце
корпус у правільнае палажэнне. Размясціце корпус у патрэбным месцы і праверце, каб усі бакі стаялі
роўна. Калі ён стаіць няўстойліва, адкруціце ножку, якая не дастае да падлогі, і праверце яшчэ раз.
Працягвайце, пакуль корпус не будзе стаяць роўна і ўстойліва. Выкарыстоўвайце заціскную гайку, каб
зафіксаваць палажэнне ножак і прадухіліць нежаданыя вібрацыі.
Ножкі з шыпамі для драўляных падлог і падлог з цвёрдым
пакрыццём
Пры выкарыстанні на цвёрдай падлозе ці ў тых выпадках, калі шыпы па нейкай прычыне не падыходзяць,
рэкамендуецца выкарыстоўваць ножкі без шыпоў. Акуратна вазьміцеся за накатную частку шыпа і круціце
яе супраць гадзіннікавай стрэлкі, пакуль поўнасцю не адкруціце.
Каб вам было лягчэй выкручваць шып, вы можаце паспрабаваць спачатку зняць палімерную падушачку.
Падушачку трэба вярнуць на месца перад выраўніваннем палажэння корпуса, апісанага вышэй.
monitoraudio.com
147
БЕ
ЛАР
УСКАЯ
Summary of Contents for Gold W12
Page 1: ...O w n e r s M a n u a l ...
Page 2: ......
Page 19: ...Manuel de l utilisateur ...
Page 35: ...Manuale utente ...
Page 51: ...Bedienungsanleitung ...
Page 67: ...Manual del usuario ...
Page 83: ...M a n u a l d o u t i l i z a d o r ...
Page 99: ...Gebruikershandleiding ...
Page 115: ...用户手册 ...
Page 131: ...Руководство по эксплуатации ...
Page 147: ...Інструкцыя карыстальніка ...
Page 163: ...Пайдаланушы нұсқаулығы ...
Page 179: ...取扱説明書 ...
Page 195: ... ن ي المالك دليل ...
Page 211: ...Podręcznik użytkownika ...
Page 227: ......